Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Удовлетворить потребности покупателя

12.08.2015
Прадавец 5-га разраду магазіна «Журавушка» Кацярына Мялешка стала першай сярод прадаўцоў харчовых тавараў па выніках 29-га абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі». Спаборніцтва было арганізавана аблспажыўсаюзам сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў і праходзіла ў г. Старыя Дарогі. Акрамя таго, каманда капылянак стала лепшай і па выніках конкурсу прывітанняў. Усяго ж у спаборніцтвах за званне лепшага прадаўца змагаліся адразу 40 удзельнікаў з розных раёнаў вобласці. Аднак напярэдадні выступлення здарылася нечаканасць: захварэла адна з удзельніц. Як сказаў першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Аляксандр Танко, давялося тэрмінова шукаць замену. Менавіта Кацярына Мялешка і замяніла сваю захварэўшую калегу. [caption id="attachment_41784" align="aligncenter" width="580"]Кацярына Мялешка абслугоўвае пакупніка Кацярына Мялешка абслугоўвае пакупніка[/caption] Навіна аб высокіх выніках капыльскіх прадаўцоў дала добрую нагоду для таго, каб наведаць магазін, убачыць пераможцу ў рабочай абстаноўцы і даведацца пра яе ўражанні ад конкурсу. На прылаўках магазіна «Журавушка» прыцягваюць увагу пакупнікоў разнастайныя тавары, большасць з якіх выраблены беларускімі вытворцамі. Ля касы — пакупнікі. У кожнага свае патрэбы і магчымасці. — Гэта крэкеры? — удакладняе мужчына, паказваючы пачак пячэння. — Так, але гэта несалодкія крэкеры, — удакладняе Кацярына Антонаўна. — А Вам якія патрэбны? Салодкія? То зараз я хуценька замяню. І так — з разуменнем, увагай і усмешкай — да кожнага пакупніка, бо галоўнае, каб чалавек застаўся задаволены. — Толькі месяц, як Кацярына Антонаўна прыйшла да нас са Старыцы, — уключаецца ў размову загадчык магазіна Марына Прахарэня, — але мы вельмі задаволены яе работай. — Разам са мною ў конкурсе прымала ўдзел і прадавец з магазіна «Родны кут» Юлія Церах, — працягвае расказ Кацярына Мялешка. — На першым этапе — у конкурсе прывітанняў — нам удалося ўразіць журы і іншых канкурсантаў выканальніцкімі і артыстычнымі здольнасцямі. Прыпеўкі і невялікую сцэнку з жыцця прадаўцоў мы рэпеціравалі тры дні. Дапамагла падрыхтаваць цікавы сцэнарый загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы РЦК Любоў Галубовіч. А далей, каб стаць пераможцай, Кацярыне Мялешка прыйшлося паказваць як тэарэтычныя веды, так і практычныя ўменні ўжо самастойна. Так, на другім этапе каманды дэманстравалі веды правілаў гандлю, тэрміналогіі, Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў». Прадаўцы цягнулі білеты і вырашалі практычныя задачы. Затым на трэцім этапе трэба было зрабіць сучасную выкладку тавараў. Пры гэтым журы ўлічвала таварна-дэкаратыўную экспазіцыю ў вітрыне або секцыі, упаковачны матэрыял, знешні выгляд і форменную вопратку ўдзельнікаў. І тут у Кацярыны Мялешка былі свае сакрэты: акцэнт — менавіта на беларускія тавары, значную ўвагу — правільнай фасоўцы садавіны і гародніны, уменне дапамагчы пакупніку выбраць якасны і смачны тавар па прывабным для яго кошце. — Лічу, што перамагчы ў конкурсе мне дапамагло тое, што зараз я вучуся ў Мінскім гандлёвым каледжы Белкаапсаюза, — адзначае Кацярына Мялешка. — Ды наогул, такія спаборніцтвы садзейнічаюць павышэнню прафесійнай кваліфікацыі. А гэта значыць, што будзе больш задаволеных пакупнікоў. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей