Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Шаги навстречу

12.08.2015
000343_87c2e955ce5b1a1711e6a0ad4359c73b Беларусь і Пакістан распрацуюць дарожную карту развіцця адносін. Такое рашэнне прынялі 10 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф па выніках перагавораў у Мінску. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларуска-пакістанскія эканамічныя адносіны трэба развіваць больш дынамічна, не абмяжоўвацца толькі гандлем, а нарошчваць патэнцыял вытворчай кааперацыі і інвестыцый. «Мы добра ведаем, што ў Пакістане Беларусь асацыіруецца перш за ўсё з аднайменным трактарам, гэтай машынай, у якой мае патрэбу Пакістан, а потым ужо — з краінай. На працягу многіх гадоў нам добра вядомы пакістанскі рыс, тэкстыль, іншыя тавары», — сказаў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што бакі павінны наблізіцца да дасягнення дамоўленасцей, якія ў бліжэйшай перспектыве дадуць магчымасць зрабіць істотны рывок па такіх напрамках, як прамысловасць, фармакалогія, лагістыка, сельская гаспадарка і іншыя.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей