З кожным днём на Капыльшчыне расце колькасць «тысячнікаў» на жніве. На гэтым тыдні яны з’явіліся і ў ААТ «Душава».
Тысячны рубеж па намалоце збажыны пераадолеў маладзёжны экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Віталя Хілько і Паўла Лазоўскага. Вызначыліся і вадзіцелі на адвозцы зерня. Сярод іх добра вядомы пераможца мінулагодніх раённых спаборніцтваў Аляксандр Карлюк, вопытныя перавозчыкі Аляксандр Паўлюшчык і Міхаіл Волат.
[caption id="attachment_41745" align="aligncenter" width="580"]

А. Карлюка, П. Лазоўскага і В. Хілько віншуе песняй сям’я Шыманскіх[/caption]
Павіншаваць іх з працоўнай перамогай завіталі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, райкама ГА «БРСМ», сельгаспрадпрыемства. Яны ўручылі перадавікам граматы, «маланкі»-падзякі, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі. А вось музычныя нумары падрыхтавала сям’я ветэранаў культуры Зінаіды і Оттана Шыманскіх з в. Крывое Сяло.
— Усе нашы працаўнікі дастойны шчырых слоў удзячнасці, але адзначаныя сёння, — асаблівых, — падкрэсліў дырэктар ААТ «Душава» Аляксандр Кажура. — Дзякуючы іх намаганням мы хуткімі тэмпамі праводзім жніво. Зладжана працуюць усе сем камбайнавых экіпажаў. Намалацілі звыш 4000 тон пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га.
— Для таго, каб паказваць добрыя вынікі, трэба стварыць належныя ўмовы працы, — дадае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Галіна Касінская. — Мы стараемся, каб усё было на высокім узроўні. Занятыя на жніве забяспечаны спецадзеннем, двухразовым харчаваннем, ахалоджанай вадой. Штодзень падводзім вынікі спаборніцтва і ўшаноўваем лепшых, як гэта адбылося сёння.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии