Асабістыя фінансавыя фонды адкрылі шэсць патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, крыніцамі фарміравання асабістага фонду асобы, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты (кандыдата ў прэзідэнты), з’яўляюцца яе ўласныя грашовыя сродкі, прытым іх максімальны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Рэспублікі Беларусь (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 базавых велічынь) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 базавых велічынь).
Як паведамлялася, Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правя- дзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў восем ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоў- скай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.
Комментарии