
Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 4 жніўня 2015 года ў раёне восем камбайнавых экіпажаў намалацілі па тысячы і больш тон збожжа. Лепшы вынік паказваюць камбайнеры ф-ла «Лакнея» Генадзь Уладзіміравіч і Валерый Васільевіч КАВАЛЕНІ, якія на камбайне «Нью-Холанд» убралі збожжавыя на плошчы 302 га і намалацілі 1373 тоны зерня. Сярод камбайнераў-тысячнікаў чатыры экіпажы з ААТ «Семежава», два — з філіяла «Лакнея», па адным — з ААТ «Піянер-Агра» і «Капыльскае».
Больш за тысячу тон на названую дату перавезлі пятнаццаць вадзіцеляў. Найлепшы вынік у Артура Леанідавіча КАЛЮЖНАГА з КСУП «С «Лясное», які працуе на аўтамабілі МАЗ-555142, на яго рахунку 1330 тон збожжа.
Комментарии