Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Еще раз о краже велосипедов

31.07.2015
У практыцы работы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама ёсць такая форма, як правядзенне адзіных дзён прафілактыкі. На адзін з іх да супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Слава працы» завітаў начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Мінаблвыканкама Тарас Чоўгун разам з намеснікам начальніка Капыльскага РАУС Уладзімірам Рудакоўскім. [caption id="attachment_41673" align="aligncenter" width="580"]У. Рудакоўскі і Т. Чоўгун падчас сустрэчы ў рэдакцыі «Слава працы» У. Рудакоўскі і Т. Чоўгун падчас сустрэчы ў рэдакцыі «Слава працы»[/caption] [caption id="attachment_41674" align="aligncenter" width="400"]Просты і надзейны спосаб зберагчы маёмасць Просты і надзейны спосаб зберагчы маёмасць[/caption] Тэма, якая разглядалася падчас сустрэчы, даволі актуальная для летняга перыяду — прадухіленне крадзяжоў веласіпедаў. Як падкрэсліў Тарас Рыгоравіч, згодна са статыстыкай, амаль 70% крадзяжоў веласіпедаў здзейснена шляхам свабоднага доступу, г. зн. грамадзянамі не было прынята абсалютна ніякіх мер па ахове сваёй маёмасці. Для таго, каб прадухіліць кра- дзеж, абавязкова трэба прышпільваць веласіпед за кола і раму, забіраць усе рэчы, якія хутка здымаюцца, па меры магчымасці пакідаць веласіпед неабходна ў полі свайго зроку або відэакамер. Калі яго ўкралі, тэрмінова тэлефануйце ў міліцыю, знайдзіце сведкаў і відавочцаў здзейсненага. Таксама захоўвайце дакументы, атрыманыя пры пакупцы веласіпеда. Калі іх па нейкай прычыне няма, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы, сам веласіпед, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксесуары, наклейкі, драпіны і г. д.). Гэта значна дапаможа знайсці ўкрадзенае і даказаць вашу ўласнасць. Поўнасцю перамагчы такі крадзеж немагчыма, але можна процідзейнічаць яму. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей