Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Старшая по деревне

17.08.2015
Старэйшынай вёскі павінен быць чалавек актыўны. Без яго ўдзелу не абыходзіцца ніводная справа ў населеным пункце. Клопатаў у прадстаўнікоў мясцовага самакіравання нямала, хоць абавязкі свае старэйшыны выконваюць на грамадскіх пачатках. Яны — першыя памочнікі старшыні сельвыканкама і проста чулыя людзі з добрым сэрцам, перажываюць за праблемы аднавяскоўцаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, пытанні жыццезабеспячэння. Вось і пра старэйшыну вёскі Русакі, дэпутата сельскага Савета Алену Фяткевіч, мясцовыя жыхары адзываюцца, як пра неабыякавага і мудрага чалавека. У яе заўсёды знойдзецца слова, каб падбадзёрыць пажылога і даць слушную параду маладому. Добрыя арганізатарскія здольнасці дапамагаюць наладзіць грамадскія справы. [caption id="attachment_41821" align="aligncenter" width="580"]Старэйшая вёскі Русакі Алена Фяткевіч гутарыць з аднавяскоўцамі Старэйшая вёскі Русакі Алена Фяткевіч гутарыць з аднавяскоўцамі[/caption] У рабоце з людзьмі старэйшыне дапамагаюць багаты працоўны вопыт і ўменне ладзіць з людзьмі. Многа гадоў Алена Вячаславаўна працуе ў Русакоўскім магазіне. Згадзіцеся, для вёскі — гэта адно з самых важных грамадскіх месцаў. Сюды наведваюцца амаль усе жыхары. Тут жа яны дзеляцца навінамі, выказваюць свае праблемы і пажаданні. — Такім чынам, дзякуючы майму асноўнаму занятку падтрымліваю сувязь з аднавяскоўцамі. З некаторымі яшчэ звязваемся па тэлефоне. Людзі ў нас добрыя, актыўныя, з разуменнем ставяцца да просьбаў папрацаваць разам на суботніку, навесці парадак у грамадскіх месцах, — гаворыць Алена Фяткевіч. — Увесну ў нас галоўная задача — добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на прысядзібных участках. Зімой — асвятленне вуліц. Да рэлігійных святаў — уборка могілак і г.д. Узнікаюць праблемы з электраэнергіяй, рамонтам дарог — і тут у першую чаргу звяртаюцца да старэйшыны. А ўжо потым яна накіроўвае зварот у вышэйшыя інстанцыі. Сёлета працягваецца газіфікацыя Русакоў. І гэтая справа не абышлася без удзелу Алены Вячаславаўны. Члены кааператыву аказалі ёй давер весці бухгалтарскую работу. Такім чынам, у дамах сарака вяскоўцаў ужо ёсць ці ў хуткім часе з’явіцца блакітнае паліва. І гэта яшчэ адзін крок, каб пражыванне ў вёсцы было больш зручным. Але разам з тым не ўсё створана для камфортных умоў: у населеным пункце пакуль што не пракладзены водаправод. Пытанне даволі надзённае і патрабуе вырашэння. Хацелася б адзначыць, што аднавяскоўцы падтрымліваюць і паважаюць старэйшыну, бо бачаць яе жаданне прынесці карысць грамадству. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей