Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Спаборнiчаюць лепшыя

17.11.2010
У мінулую суботу,  13 лістапада, на Капыльшчыне стартаваў другі этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. У СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага сабраліся 127 старшакласнікаў з усіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў раёна, каб паспрабаваць свае сілы ў матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, нямецкай і французскай мовах. Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтва перад яго ўдзельнікамі выступілі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў, упаўнаважаны прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама метадыст Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Рыта Ільіна, спецыяліст аддзела адукацыі Людміла Нагорная. Яны сардэчна віталі юнакоў і дзяўчат — пераможцаў першага (школьнага) этапа прадметнай алімпіяды — і пажадалі ім удалага выступлення. Трэба сказаць, што арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра дастаўку юных знатакоў і іх харчаванне. Пакуль яшчэ рана называць імёны школьнікаў, якія атрымаюць пуцёўкі на наступны этап, аднак можна адзначыць, што было выбрана па адзінаццаць лепшых работ юных матэматыкаў і аматараў роднай мовы і дзве конкурсныя работы па нямецкай мове. На працягу некалькіх тыдняў яны будуць больш дэталёва разгледжаны ў МАІРА з тым, каб вызначыцца з удзельнікамі абласнога этапа алімпіяды. Застаецца дадаць, што спаборніцтвы паміж самымі лепшымі знаўцамі розных прадметных дысцыплін прадоўжацца на працягу трох наступных субот. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей