Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Крупский район: история и современность

10.07.2015
Крупскі раён знаходзіцца на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей, сярод былінных лясоў, бязмежных палёў і празрыстых азёр. Менавіта там сабраліся прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, каб пазнаёміцца з гісторыяй і культурнымі здабыткамі, даведацца пра славутых людзей і дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці краю. А праходзіла мерапрыемства ў рамках выязной прэс-канферэнцыі старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры. IMG_9972 Першая згадка пра горад Крупкі сустракаецца ў 1575 годзе. Рэчка Крупка, якая працякае праз увесь горад і з’яўляецца прытокам ракі Бобр, дала гораду сваю назву. На гербе горада — рака, а таксама «трава-кветка», якая часта сустракаецца на берагах рэк. Гэтую траву называюць «крупка дуброўная». Таксама на гербе намалявана кола вадзянога млына, таму што горад быў знакаміты яшчэ ў старадаўнія гады мукой высокай якасці, якую малолі на вадзяным млыне. Ганарацца крупчане сваімі знакамітымі землякамі — двойчы Героем Савецкага Саюза, лётчыкам-касманаўтам Уладзімірам Кавалёнкам, двухразовай Алімпійскай чэмпіёнкай па акадэмічнай грэблі Кацярынай Карстэн. Гэты куток беларускай зямлі славіцца багатай гісторыяй, добрымі справамі працавітых людзей, легендамі. Адна з іх распавядае пра невялікае возера Стаячае, у якім французы пры адступленні ў лістападзе 1812 года нібыта затапілі залатую карэту з многімі іншымі скарбамі… Як адзначыў падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Часнок, стратэгічная задача, якая стаіць перад мясцовай уладай, — мабілізацыя і эфектыўнае выкарыстанне інвестыцыйных рэсурсаў для рэалізацыі агульнадзяржаўных прыярытэтаў і перабудовы эканомікі ў адпаведнасці з запатрабаваннямі ўнутранага і знешняга рынкаў. Шмат ужо зроблена, але яшчэ больш чакае наперадзе. Удзельнікі прэс-тура наведалі некаторыя гаспадарчыя і сацыяльныя аб’екты, і кожны з іх пакінуў незабыўнае ўражанне. [caption id="attachment_41392" align="aligncenter" width="580"]Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Р. Трухан (у цэнтры) на выставе народнай творчасці Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Р. Трухан (у цэнтры) на выставе народнай творчасці[/caption] Да спадобы прыйшлася і прыватная база адпачынку «Сялява-тур». Прадпрымальнік Яўген Драгун выкупіў у свой час паўразбураную нерухомасць ваенна-паляўнічага аб’яднання прама на беразе возера, зрабіў грунтоўную рэканструкцыю, надбудаваў другі паверх. Ёсць дзесяць неблагіх нумароў, аб’ект карыстаецца попытам сярод турыстаў. Тут з задавальненнем адпачываюць і беларусы, і замежныя госці: суботы-нядзелі ўжо распісаны да жніўня. Да паслуг гасцей — саўна, фітабар, арганізаваны паляванне і рыбалка. З тэрасы адкрываецца цудоўная панарама самага вялікага ў раёне возера Сялява, навакольнага сасновага лесу. [caption id="attachment_41393" align="aligncenter" width="580"]База адпачынку «Сялява-тур» База адпачынку «Сялява-тур»[/caption] Удзельнікі прэс-канферэнцыі завіталі і на воінскае пахаванне Героя Савецкага Саюза Васіля Чабатарова, усклалі да помніка, які стаіць прама ў лесе, кветкі. Васіль Чабатароў быў снайперам, оперураўнаважаным контрразведкі «Смерш» танкавай брыгады. Удзельнічаў у вызваленні Крупскага раёна ў ходзе аперацыі «Баграціён». У адной з начных сутычак і праявіў гераізм лейтэнант Васіль Чабатароў. Прабраўшыся ў тыл ворага, ён асабіста знішчыў дзясятак гітлераўцаў, захапіў у якасці «языка» варожага обер-лейтэнанта. Аднак вярнуцца да сваіх яму не ўдалося, параненага афіцэра акружылі эсэсаўцы і па-зверску закатавалі. Цяпер на гэтым месцы праводзяцца мерапрыемствы па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі раёна. [caption id="attachment_41394" align="aligncenter" width="580"]Ля помніка В. Чабатарову Ля помніка В. Чабатарову[/caption] Новыя безадходныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў мясаперапрацоўчым цэху ААТ «Кляновічы». За змену ён дае каля адзінаццаці тон прадукцыі 75 найменняў, якую адгружаюць у асноўным на Мінск і Жодзіна, знайшла яна свайго пакупніка і ў Расіі. Развіты фірменны гандаль, у райцэнтры працуюць магазіны «Кляночак» і «Добры сусед», у аграгарадку Замкі — «Шчодры колас»  з невялічкім рэстаранам, сталовай, хлебапякарняй. У акцыянерным таварыстве самую сур’ёзную ўвагу надаюць адраджэнню беларускай вёскі, наладжванню высокатэхналагічнай сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнню новых рабочых месцаў, набліжэнню жыццёвых стандартаў сельскага насельніцтва да гарадскіх. [caption id="attachment_41395" align="aligncenter" width="580"]На тэрыторыі мясаперапрацоўчага цэха ААТ «Кляновічы» На тэрыторыі мясаперапрацоўчага цэха ААТ «Кляновічы»[/caption] У мінулым месяцы ўступіў у строй унікальны завод па перапрацоўцы адпрацаваных аўтамабільнага і індустрыяльнага маслаў. Узведзены ён інвестарамі па ізраільскай тэхналогіі. ТАА «ДВЧ-менеджмент» — унікальны для краін СНД комплекс, які разлічаны на перапрацоўку 15 тысяч тон «адпрацоўкі». Кіруючы партнёр кампаніі MDD BEL LTD Дзмітрый Чэрыкавер паведаміў журналістам, што ў краінах Еўропы аб’ём перапрацоўкі такіх адходаў складае 75%, у Беларусі – усяго толькі 10%. Такім чынам, штогод краіна губляе на мільёны долараў прадуктаў, якія ўтрымліваюць вуглевадарод, адпрацаванае масла проста зліваецца на зямлю, стварае экалагічную небяспеку для прыроды і чалавека. [caption id="attachment_41396" align="aligncenter" width="580"]Падчас наведвання завода Падчас наведвання завода[/caption] Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей