На працягу месяца — з 7 ліпеня па 7 жніўня — на Капыльшчыне пройдзе традыцыйны агляд-конкурс ветэранскіх падвор’яў.

Яго арганізатарам і натхняльнікам з’яўляецца раённы Савет ветэранаў. Члены прэзідыума разам з іншымі зацікаўленымі асобамі наведаюць сядзібы ўдзельнікаў спаборніцтва, каб вызначыць лідараў. Як адзначыла старшыня райсавета ветэранаў Казіміра Ганчар, сёлета колькасць намінацый вырасла, і зроблена гэта для таго, каб яшчэ больш заахвоціць людзей пажылога ўзросту да ўдзелу ў конкурсе.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии