Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Копыль отметил День Независимости Республики Беларусь

08.07.2015
Трэцяга ліпеня нашы суайчыннікі адзначалі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прайшлі святочныя мерапрыемствы і на Капыльшчыне. IMG_1123 На ўрачысты мітынг і ўскладанне вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям Капыля прыйшлі ветэраны вайны і працы, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, сабраліся самыя актыўныя члены грамадскіх арганізацый. IMG_1086-1 Да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ірына Мікалаеўна выказала капылянам шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падзякавала ветэранам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленне нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама выказала словы шчырай удзячнасці ўсім жыхарам Капыльшчыны, якія старанна працуюць на карысць нашай Айчыны. Ад імя ветэранаў выступіў Міхаіл Мароз, які пад-крэсліў, што ў нашай гісторыі не было больш страшнай вайны, чым Вялікая Айчынная. Ад моладзі раёна прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства вучаніца гімназіі №1 г. Капыля Паліна Шэлег. Выказаў словы падзякі ветэранам за мірнае жыццё і выконваючы абавязкі ваеннага камісара Капыльскага райваенкамата Сяргей Маргалік. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, ушанавалі загінуўшых у вайну мінутай маўчання. [caption id="attachment_41337" align="aligncenter" width="580"]Я. Хмялеўскі ля помніка ахвярам Халакосту Я. Хмялеўскі ля помніка ахвярам Халакосту[/caption] Асаблівасцю сёлетняга мітынгу стала прысутнасць на ім ураджэнца Капыля Якава Хмялеўскага, родныя і блізкія якога былі закатаваны ў гета. Ён спецыяльна прыехаў на свята з горада Жукава Калужскай вобласці. На памятным месцы ля берага возера, дзе знаходзіцца знак ахвярам Халакосту і пахаваны сваякі Хмялеўскага, Якаў Міхайлавіч устанавіў памятную дошку з імёнамі сваіх родных. Каб аддаць даніну павагі мірным жыхарам, якія загінулі ад рук нямецкіх катаў, сюды разам з расійскім госцем прыйшлі пасля мітынгу старшыня райсавета Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, іншыя прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, моладзь. [caption id="attachment_41333" align="aligncenter" width="580"]На сцэне - "Спадчына" На сцэне - "Спадчына"[/caption] [caption id="attachment_41336" align="aligncenter" width="580"]Спявае квартэт "ІЛОНа" Спявае квартэт "ІЛОНа"[/caption] [caption id="attachment_41334" align="aligncenter" width="580"]Н. Карповіч Н. Карповіч[/caption] [caption id="attachment_41335" align="aligncenter" width="580"]У зоне адпачынку было шматлюдна У зоне адпачынку было шматлюдна[/caption] Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў зоне адпачынку, дзе аматараў творчасці парадаваў цудоўны тэматычны канцэрт «Беларусь мая сінявокая»: яркія выступленні капыльскіх артыстаў прыйшліся даспадобы кожнаму. Працавалі гандлёвыя кропкі. На стадыёне ФАКу ладзіліся спартыўна-забаўляльныя гульні. Былі арганізаваны танцавальныя праграмы. А ўвечары, здавалася, увесь горад сабраўся на плошчы Леніна. Фінальным акордам урачыстасці стала акцыя «Спяваем гімн разам». Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей