Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Добро пожаловать в «Белорусочку»!

08.07.2015
Калі вы хочаце ў Капылі знайсці месца, дзе можна добра адпачыць, пакаштаваць смачныя стравы, завітайце ў кафэ «Беларусачка» – не пашкадуеце. [caption id="attachment_41326" align="aligncenter" width="580"]Буфетчыцы М. Леус і В. Кадран Буфетчыцы М. Леус і В. Кадран[/caption] Тут вас гасцінна сустрэнуць абаяльныя буфетчыцы Валянціна Кадран (яе стаж у сістэме грамадскага харчавання раёна налічвае звыш 35 гадоў) і Марыя Леус, якая ў кафэ працуе параўнальна нядаўна, але ўжо добра зарэкамендавала сябе ў калектыве. Што ж датычыцца смачнай вячэры, то яе з усёй душой прыгатуюць шэф-повар Тамара Лобан і повары Валянціна Гамза і Таццяна Чарнушэвіч (яны таксама ўжо своеасаблівыя «старажылы» ў кафэ). Калектыў, правераны часам, заслугоўвае толькі цёплых водгукаў і слоў удзячнасці ад наведвальнікаў. Дарэчы, гэта меркаванне не толькі капылян, але і шматлікіх гасцей горада. Вядома ж, кафэ знаходзіцца побач з гасцініцай, таму пытанне, дзе харчавацца прыезджым, з лёгкасцю вырашаецца. [caption id="attachment_41327" align="aligncenter" width="580"]Повары Т. Чарнушэвіч, Т. Лобан і В. Гамза Повары Т. Чарнушэвіч, Т. Лобан і В. Гамза[/caption] Вялікай папулярнасцю карыстаецца «Беларусачка» не толькі ў моладзі, але і ў людзей усіх узростаў. Яна часта становіцца месцам правядзення разнастайных урачыстасцей: вяселляў, юбілеяў, дзён нараджэння. Сюды заходзяць і проста кампаніі сяброў, дзе іх заўсёды ветліва сустракаюць. Ды і новы інтэр’ер пасля нядаўняга рамонту вабіць да сябе. Меню ў кафэ таксама заслугоўвае асобных слоў. Яно заўсёды ўдасканальваецца, з’яўляюцца новыя фірменныя стравы. Чаго толькі варты салата «Капыльская», свініна «Па-барску», запечаныя фаршыраваныя курыныя ножкі, блінчыкі «Курачка Раба». У вялікім асартыменце прадстаўлены стравы беларускай кухні. Штомесяц праводзіцца акцыя «Страва тыдня». Менавіта гэту  страву можна пакаштаваць, заплаціўшы ад 13 да 40 тыс. рублёў, прапануюцца і бясплатныя прахаладжальныя напіткі. Бармэны з задавальненнем падкажуць, якое марожанае, пірожанае ці кактэйль выбраць. Тут жа можна аформіць папярэдні заказ на выпечку тартоў і іншай прадукцыі. Дарэчы, на перспектыву распрацоўваецца пытанне па прыгатаванні і дастаўцы страў на дом. Нельга не сказаць і пра тое, што ў кафэ ўжо не адзін год гатуюць абеды для працаўнікоў ААТ «Скабін». Піражкі, беляшы, смажанкі, шматлікія паўфабрыкаты, якія прадаюцца ў горадзе і раёне, таксама справа рук майстроў «Беларусачкі». Тут жа выпускаецца і добра вядомы «капыльскі» маянэз, якім забяспечваюцца кропкі грамадскага харчавання. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей