Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

151

Лавский бой

07.07.2015
Аб ім ведаюць не толькі на Капыльшчыне. Ён з’яўляецца яркай старонкай партызанскага руху на Беларусі і прыкладам мужнасці і гераізму. Пра герояў складзены вершы і песні. Народны мастак БССР Міхаіл Савіцкі напісаў карціну «Лаўскі бой», якая знаходзіцца ў Мінску ў музеі ДТСААФ. [caption id="attachment_41315" align="aligncenter" width="580"]Карціна Савіцкага Міхаіла "Лаўскі бой". 1950 г. Карціна Савіцкага Міхаіла "Лаўскі бой". 1950 г.[/caption] …Гітлераўцаў даўно непакоілі партызаны, якія размяшчаліся ў лясах Капыльшчыны. Баі партызан з фашыстамі 9 мая ва ўрочышчы Гнілуха, 20 ліпеня ў Вялікараёўскім лесе і 7 лістапада ў Старыцкім, падрыў чыгуначных эшалонаў паказалі акупантам, што партызанскі рух ёсць грозная сіла народа. Пасля Старыцкага бою брыгада імя Варашылава перайшла ў Лаўскі лес, тут і размясціліся партызанскі шпіталь і лагер. Фашысты планавалі знішчыць партызан у Лаўскім лесе. Для гэтага немцы сцягнулі ўсю паліцыю з блізляжачых гарнізонаў Капыля, Нясвіжа, Узды і амаль полк рэгулярных нямецкіх войск з бронемашынамі і мінамётамі. Усяго налічвалася каля 7 тысяч чалавек. У брыгадзе імя Варашылава было 9 партызанскіх атрадаў, прыкладна па 300 чалавек у атрадзе. Партызанская разведка даведалася аб планах фашыстаў. Камандзір  брыгады П. Капуста з камандзірамі атрадаў распрацавалі план затрымкі  немцаў і арганізацыі эвакуацыі шпіталя і лагера далей у лясы Уздзеншчыны. Раніцай 3 снежня 1942 года немцы пачалі наступленне з вёсак Касцяшы, Пясочнае, Восава, Лоцвіны, Цялядавічы. Па загадзе камбрыга П. Капусты атрады занялі  кругавую абарону па краях лесу. Атрад імя Катоўскага (камандзір В. Яроменка) заняў абарону ў вёсцы Лавы. Яроменка адбірае самых смелых, гатовых змагацца да самага канца  ў  засаду на  могілкі каля в. Клецішча. Камандзірам гэтай групы ён назначае Вікенція Драздовіча. Задача групы — затрымліваць  фашыстаў, якія рваліся з Цялядавіч і Лоцвін да Лаўскага лесу. Група з 19 чалавек залегла на могілках. Фашысты пакінулі машыны ў Цялядавічах і пайшлі ланцужком у напрамку Лаў і могілак. Камандзір партызанскай засады Вікенцій Драздовіч загадаў падпусціць іх на блізкую адлегласць і падаў каманду «Агонь!». Пачаўся жорсткі, смяротны бой. Фашысты не  чакалі тут засады і адступілі, пакідаючы на полі дзясяткі забітых. Варожая мінамётная артылерыя адкрыла ўраганны агонь па могілках. Карнікі пачалі з двух бакоў абыходзіць могілкі, на якіх вяла бой група смельчакоў. Батарэя атрада імя Катоўскага адкрыла агонь па мінамётнай батарэі немцаў, тым самым яна адцягнула на сябе артылерыю ворага. А на могілках працягваўся жорсткі бой. Атакі немцаў паўтараліся. Замаўчаў адзін з партызанскіх кулямётаў, заканчваліся патроны, палавіны смельчакоў-партызан ужо не было ў жывых. В. І. Драздовіч пасылае ў атрад данясенне з партызанам I. Жыгалковічам. Як успамінае камандзір В. Яроменка, атрад не мог выйсці на выручку партызанскай засадзе па чыстым полі, немцы  напіралі з усіх бакоў. Засадзе быў дадзены сігнал адыходзіць, але ўжо было поз-на. Немцы акружылі могілкі, але адважныя партызаны біліся да апошняга патрона, а пасля зарылі ў снег кулямёт з запіскай у ствале «Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас усіх камуністамі і камсамольцамі», і з гранатамі кінуліся ў рукапашную, дзе і загінулі ў няроўным баі геройскай смерцю, але і каля сотні фашыстаў загінулі ад куль герояў. 3 наступленнем цемры камбрыг даў каманду пакінуць Лаўскі лес. Пакінулі і загінуўшых герояў на могілках каля вёскі Клецішча. Іх было 18. Большасць з іх — жыхары Капыльскага і Уздзенскага раёнаў. Вось іх імёны: Драздовіч Вікенцій — в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета; Тартычны Мікалай — лётчык з Украіны; Шытыка Канстанцін  —  в. Касцяшы Уздзенскага раёна; Кароль Аляксей — в. Пясочнае; Астрэйка Васіль — в. Пясочнае; Нікановіч Рыгор — в. Пясочнае; Цітко Дзмітрый — в. Касцяшы; Лыч Павел — в. Касцяшы; Дзесюкевіч Міхаіл — в. Магільнае Уздзенскага раёна; Туміловіч Іван — в. Магільнае; Петрашэўскі Эдуард — в. Магільнае; Клімовіч Франц — в. Магільнае; Якімовіч Мікалай — в. Магільнае; Качаноўскі Уладзімір — в. Слабада-Кучынка; Ясючэня Аляксандр — в. Магільнае; Ждановіч Аляксандр — г. п. Капыль; Хартановіч Аляксандр — г. п. Капыль;  Сіневіч Мікалай — в. Быстрыца. Мясцовае насельніцтва пахавала герояў-партызан на месцы іх апошняга бою, на ўскрайку могілак. У 1957 годзе астанкі загінуўшых партызан засады перазахавалі і паставілі часовы помнік з надпісам «Здесь похоронены партизаны — герои Лавского боя». У 1960 годзе была ўстаноўлена скульптура савецкага воіна і высечаны на помніку імёны 18 герояў-партызан, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі ў росквіце гадоў. Старэйшаму было 32 гады, малодшаму — 16. Шмат гадоў, у дзень Перамогі, з усяго раёна збіраліся былыя партызаны, каб пакланіцца магіле. У 1965 годзе Указам Вярхоўнага Савета СССР Драздовічу Вікенцію Іосіфавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Астатніх загінуўшых партызан засады (17 чалавек) Вярхоўны Савет СССР пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам   Айчыннай    вайны  І ступені. Усе, хто бывае тут, на месцы бою, лічыць святым абавязкова ўшанаваць памяць загінуўшых, ускласці вянкі і  кветкі да падножжа помніка. I як важна, што і сёння іх подзвіг не згас. На прыкла-дзе герояў Лаўскага бою ў Лясноўскай СШ выхоўваюцца новыя пакаленні юных грамадзян нашай Радзімы. Пра подзвіг герояў Лаўскага бою напісаў Адам Русак: Адважных васемнаццаць 3 арлінаю душой Навекі абняліся 3 бацькоўскаю зямлёй… I далей паэт упэўнена працягвае, звяртаючыся да нашага вольнага, светлага краю: Ніхто не пераможа Цябе навек — вякоў, Калі ўзгадаваў ты Вось такіх сыноў.

Яны навекі абнялiся з бацькоўскаю зямлёй

ДРАЗДОВІЧ Вікенцій Іосіфавіч

(1911 г. - 1942 г.) Дроздович_Викентий_Иосифович Нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета Капыльскага раёна ў сям’і батрака. Бацькі мелі вельмі мала зямлі і вымушаны былі працаваць на пана Ярашэвіча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я атрымала свой надзел зямлі. Вікенцій паступіў вучыцца ў Навасёлкаўскую пачатковую школу і ў 1930 годзе закончыў яе. У сувязі з цяжкім становішчам у сям’і ён не змог працягваць вучобу ў Песачанскай школе. Часта хварэла маці, і Вікенцію прыходзілася дапамагаць бацьку па гаспадарцы. У 1931 годзе быў створаны калгас «Пахарь». У ліку першых бацькі ўступілі ў калгас. У 1932 годзе памерла маці Вікенція. Акрамя Вікенція ў сям’і была малодшая сястра Валя. Праз некаторы час бацька ажаніўся на другой жанчыне. Ад другой жонкі нарадзіўся зводны брат Мікалай. У 1932 годзе памірае бацька. На плечы Вікенція легла ўся работа па гаспадарцы. Працуючы з раніцы да вечара на ферме ў в. Шамы, Вікенцій знаходзіў час памагчы па гаспадарцы, а затым і пачытаць кнігі. Ён быў вельмі дасціпны, хацеў усё ведаць. У 1936 годзе Вікенцій быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе служыў у кавалерыйскім палку. За час службы Вікенція ў арміі камандаванне прысылала двойчы падзякі за службу. 3 успамінаў дваюраднай сястры В. Драздовіча Жук Любові Васільеўны: «У 1938 годзе Вікенцій быў дэмабілізаваны, і як харошага актывіста і добрасумленнага работніка яго накіравалі на работу ў Капыльскі аддзел міліцыі, дзе ён праявіў сябе як дысцыплінаваны і ўмелы супрацоўнік. У Капылі Вікенцій пазнаёміўся з маладою дзяўчынаю Калядой Любоўю Мікіцічнай, якая працавала ў друкарні раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». Праз некаторы час яна стала яго жонкаю, у іх нарадзіўся сын Аляксандр». У 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, Вікенція пасылаюць працаваць у Клецкі раён старшынёю Мажска-Слабадскога сельскага Савета. Жонка, Любоў Мікіцічна, успамінала: «У цяжкіх умовах прыходзілася працаваць, асабліва ў першы час. Многа давялося перажыць. Але мой муж ніколі не падаў духам, не баяўся цяжкасцей. Паважлівыя адносіны да людзей, прастата і сціпласць паводзін далі магчымасць Вікенцію заваяваць аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва». 3 першых дзён вайны Вікенцій Драздовіч уключыўся ў барацьбу з фашыстамі. Ён быў камандзірам узвода ў атрадзе імя Катоўскага брыгады імя Варашылава, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. Як лепшага, вопытнага камандзіра, камуніста В. І. Драздовіча назначылі камандзірам засады на могілках в. Лавы. Вікенцій Драздовіч геройскі загінуў разам з групаю партызан у Лаўскім баі 3 снежня 1942 года. Імем героя названы вуліцы ў г. Мінску, у аграгарадку Лясное, у цэнтры якога ўстаноўлены бюст Герою. [caption id="attachment_41278" align="aligncenter" width="215"]астрейко Астрэйка Васіль (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41279" align="aligncenter" width="213"]десюкевич Дзесюкевіч Міхаіл (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41280" align="aligncenter" width="221"]жданович Ждановіч Аляксандр (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41281" align="aligncenter" width="230"]качанощски Качаноўскі Уладзімір (1926 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41282" align="aligncenter" width="224"]король Кароль Аляксей (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41283" align="aligncenter" width="219"]никонович Нікановіч Рыгор (1920 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41284" align="aligncenter" width="234"]павел Лыч Павел (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41285" align="aligncenter" width="229"]петрашевский Петрашэўскі Эдуард (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41286" align="aligncenter" width="223"]тертичный Тартычны Мікалай (1913-1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41287" align="aligncenter" width="221"]титко Цітко Дзмітрый (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41288" align="aligncenter" width="210"]тумилович Туміловіч Іван (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41289" align="aligncenter" width="213"]харитонович Хартановіч Аляксандр (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41290" align="aligncenter" width="226"]шитыко Шытыка Канстанцін (1910 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41291" align="aligncenter" width="232"]якимович Якімовіч Мікалай (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41292" align="aligncenter" width="216"]ясючэня Ясючэня Аляксандр (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41316" align="aligncenter" width="206"]Сіневіч Мікалай (1924 - 1942 г.) Сіневіч Мікалай
(1924 - 1942 г.)[/caption] На жаль, адсутнічае фотаздымак васямнаццатага героя Лаўскага бою Клімовіча Франца (1922 - 1942 г.),  ураджэнца вёскі Магільнае Уздзенскага раёна. Уладзімір КАРАЛЕНКА, былы настаўнік гісторыі, кіраўнік краязнаўчага гуртка «Спадчына» Праект падрыхтавала Марыя ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей