Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

3 июля - День Независимости Республики Беларусь

03.07.2015
IMG_0739111 Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Беларусі! Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым паступальнае развіццё краіны на працягу наступных сямі дзесяцігоддзяў. Самаадданая праца беларусаў на будоўлях і палетках, у прамысловаці і навуцы заклала той падмурак маладой дзяржавы, грамадзянамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся. Мы ўдзячныя продкам за мірнае неба і спакой на зямлі, і наш грамадзянскі абавязак — пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам. Шаноўныя землякі! Дзень Незалежнасці — адзін з тых святочных дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам краіны мірнага суіснавання розных канфесій, добрасуседства і гасціннасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую мацуе і разбудоўвае беларускі народ. Таму няхай незалежна ад аніякіх павеваў часу наша краіна заўсёды застаецца моцнай і квітнеючай. Са святам, дарагія суайчыннікі! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутата

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей