Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Состоялась спартакиада среди педагогов Копыльщины

28.06.2015
Традыцыйна на пачатку лета педагогі Капыльшчыны збіраюцца на раённую спартакіяду. Арганізоўваюць яе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. IMG_2490 Сёлета спаборніцтвы прайшлі на базе СШ №2 г. Капыля. Спартсменам-педагогам неабходна было пераадолець наступныя конкурсы: дартс, кіданне баскетбольнага мяча ў кальцо, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне на перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ад гімнастычнай скамейкі, жангліраванне футбольным мячом, скачкі са скакалкай, лёгкаатлетычная эстафета і міні-валейбол. [caption id="attachment_41223" align="aligncenter" width="580"]Каманды-пераможцы Каманды-пераможцы[/caption] Найбольш паспяхова прайсці праз усе этапы спартакіяды атрымалася ў прадстаўнікоў каманды СШ №2 г. Капыля, крыху ім саступілі педагогі з СШ №3 і Семежаўскай СШ. Усе пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі ад галіновага прафсаюза, а лідары таксама ўдастоены абанементаў на наведванне басейна фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Падводзячы вынікі спартакіяды, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка павіншавалі пераможцаў, уручылі ім граматы і кубкі. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей