Удзельніцы народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра» раённага Цэнтра культуры (кіраўнік Т. Хілько) атрымалі Дыплом у намінацыі «Лепшае выкананне беларускай аўтарскай песні» на песенным фестывалі «Пеўчае поле», які адбыўся на Мядзельшчыне.
У выкананні спявачак прагучала песня Алега Молчана на словы Янкі Купалы «Родныя песні». Дарэчы, атрымаць дыплом у названым фестывалі вельмі ганарова, але і вельмі складана.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии