Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

След на земле

01.07.2015
Амаль 40 гадоў працуе ў лясной гаспадарцы Уладзімір Мітрафанавіч Занкевіч, 25 з іх — узначальвае Старыцкае вопытна-вытворчае лясніцтва ДЛГУ «Капыльскі лясгас». А пачынаў ён у 1977 годзе лесніком Колаўскага лясніцтва, затым працаваў майстрам лесу, ляснічым. Закончыў Полацкі лясны тэхнікум. У 2003 годзе яму прысвоена званне «Ляснічы І класа». Узнагароджаны нагрудным знакам «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь». [caption id="attachment_41257" align="aligncenter" width="580"]У. Занкевіч  У. Занкевіч[/caption] Як успамінае Уладзімір Мітрафанавіч, да выбару прафесіі ў далёкія 60-я гады падштурхнуў удзел у пасадцы саду. Магчыма таму на працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці адной з галоўных задач ляснічы лічыць аднаўленне лесу: за апошнія чвэрць стагоддзя былі створаны новыя лясы на плошчы каля дзевяці тысяч гектараў. Шмат сіл і ўвагі аддае і пытанням аховы лясных угоддзяў, рацыянальнага выкарыстання і добраўпарадкавання лясоў, павышэнню іх прадукцыйнасці і ўстойлівасці. — Землі ў нас багатыя, — расказвае Уладзімір Занкевіч, — і вырошчваць лес на іх няпроста. Я вам пакажу нашу знакамітасць — «Пядзю зямлі капыльскай». Гэта ўчастак памерам у 20 кв. м насупраць адміністрацыйнага будынка нашага лясніцтва, на якім расце шэсць парод дрэў (дуб чарэшчаты, ліпа дробналістая, клён ясенелісты, граб звычайны, асіна) і шэсць кустарнікаў (баярышнік калючы, ружа сабачая, берасклет дрэвападобны, крушына ломкая, жосцер слабіцельны, каліна звычайная), зусім нядаўна там знайшлі і парэчкі. Мы гэты кавалачак зямлі абгарадзілі, паставілі таблічку: хай людзі ведаюць, як багата наша капыльская зямля. І сапраўды, пядзя зямлі характарызуе расліннасць Капыльскага лясгаса. Усяго толькі 12% ад усёй тэрыторыі гаспадаркі займаюць лясы з адной-дзвюма адзінкамі парод дрэў, астатнія 88% — змешаныя лясы. Калектыў, які ўзначальвае Уладзімір Занкевіч, вопытны і згуртаваны. Усяго каля 30 чалавек. Тут шмат людзей, якія ведаюць і любяць сваю справу. Да  прыкладу, больш за 30 гадоў працуе ў лясной гаспадарцы памочнік ляснічага Анатоль Вярбіла (дарэчы, яго бацька таксама доўгі час быў лесніком). Можна гаварыць і пра працоўную дынастыю лесаводаў Барцэвічаў: Аляксандр — майстар лесу, а яго бацька таксама 36 гадоў працаваў лесніком. Асобны гонар ляснічага — пчальнік. Уладзімір Мітрафанавіч і сам усё жыццё захапляецца пчоламі. У яго хатняй гаспадарцы 40 пчоласем’яў. А на пчальніку лясніцтва іх больш за 100. Плануюць атрымаць ад кожнай  сям’і не менш за 20 кілаграмаў мёду. Вуллі размяшчаюцца за адміністрацыйным будынкам, а летам іх вывозяць на паляны да лясных меданосаў, імкнучыся ўстанавіць далей ад сельскагаспадарчых палеткаў. Мёд ахвотна купляюць мясцовыя жыхары і работнікі Капыльскага лясгаса. Ёсць і яшчэ адзін важны аспект — пчолы апыляюць лясную расліннасць. Даглядае пчаліную гаспадарку інжынер-пчаляр Віктар Рыбак, які працуе на пчальніку ўжо больш за 20 гадоў. А яшчэ ў лясніцтве ствараюць музей мёду. Экспанаты для яго ўжо сабраны. Уладзімір Занкевіч спадзяецца, што экскурсіі будуць карысныя як для дарослых, так і для дзяцей. Увогуле ляснічы лічыць, што вельмі важна займацца выхаваннем людзей, вучыць іх любіць і берагчы прыроду. У тым ліку і на ўласным прыкладзе. На тэрыторыі лясніцтва — узорны парадак, такі ж парадак імкнуцца падтрымліваць і ў лясах. Ля Свідзіч абсталявалі зону адпачынку, дзе сапраўды можна адпачыць і душой, і целам, палюбавацца прыгажосцю роднага краю. А непадалёку — помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. У іх гонар пасадзілі прыгожыя дрэвы, якія доўга будуць напамінаць пра тую вайну і яе герояў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей