137
«Слава працы» удостоилась диплома областного конкурса на лучшее освещение безопасности
11.07.2019
Газета «Слава працы» стала ўладальніцай Дыплома ІІ ступені абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прызёраў і пераможцаў прайшла ў Барысаве на базе Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў.
На святочнае мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ Міншчыны і супрацоўнікі аддзелаў і падраздзяленняў МНС вобласці. Рэдакцыя газеты «Слава працы» разам з газетай «Прамень» (г. Стоўбцы) стала другой у намінацыі «Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва», уступіўшы калегам з газеты «Працоўная слава» (г. Валожын) і тэлепраграме «Навіны рэгіёну», што выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1». Дарэчы, узнагароджванне прайшло па чатырох намінацыях. Акрамя вышэйназванай, былі намінацыі «Лепшы аўтар», «За аператыўнасць і аб’ектыўнасць» і «Лепшы праект». Усім пераможцам і прызёрам уручаны Дыпломы і каштоўныя падарункі.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии