Ідэалагічнае забеспячэнне, арганізацыя належных і бяспечных умоў працы, клопат пра чалавека ў сезон корманарыхтоўкі — на такія пытанні звярталася ўвага падчас маніторынгу, праведзенага зацікаўленымі структурамі.
Яго ўдзельнікамі сталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура і галоўны інжынер па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення райсельгасхарчу Міхаіл Валуевіч. У поле зроку трапілі ААТ «Скабін» і КСУП «Доктаравічы».
[caption id="attachment_40835" align="aligncenter" width="580"]
Дырэктар КСУП «Доктаравічы» У. Дземянкоў (справа) з механізатарам Дз. Макарчуком[/caption]
ААТ «Скабін» корманарыхтоўку пачало яшчэ ў канцы мая. Сёння на іх рахунку амаль 90% скошаных траў першым укосам. У КСУП «Доктаравічы» тэмпы работ больш нізкія – тут пакуль скошана каля 20% неабходных плошчаў.
Як высветлілася падчас маніторынгу, у абедзвюх гаспадарках аформлены стэнды ідэалагічнай работы і прафсаюзныя куткі. Корманарыхтоўка вядзецца згодна з планам работы на сезон. Ідэалагічны і прафсаюзны актыў выязджае на палеткі ў адпаведнасці з графікам. Механізатары маюць магчымасць даведацца пра выкананне вытворчых заданняў, пазнаёміцца з умовамі аплаты працы, расцэнкамі за выкананыя аб’ёмы. Таксама прымяняюцца меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання: штодзень падводзяцца прамежкавыя вынікі па выкананні задання, у гонар лепшых працаўнікоў узнімаецца флаг працоўнай славы і г. д.
Немалаважным фактарам з’яўляецца і медыцынскі кантроль працаўнікоў. Ён праводзіцца перад выхадам і пасля вяртання з поля. Пасля працоўнага дня ёсць магчымасць прыняць душ, устаноўкі знаходзяцца на мехмайстэрнях. Што датычыцца харчавання, то яно ў наведаных сельгаспрадпрыемствах двухразовае. Гарачыя абеды і падвячоркі разво-зяцца спецыяльным транспартам. Калі для ААТ «Скабін» яны гатуюцца ў кафэ «Беларусачка», то для КСУП «Доктаравічы» — у мясцовай сталовай. Захоўваецца і пітны рэжым: механізатараў пастаянна забяспечваюць мінеральнай вадой.
[caption id="attachment_40836" align="aligncenter" width="580"]
Ідзе трамбоўка сянажнай траншэі ў ААТ «Скабін»[/caption]
Аднак падчас маніторынгу выявіліся і некаторыя негатыўныя моманты. Шэраг з іх зафіксаваны ў ААТ «Скабін». Як адзначыў Міхаіл Валуевіч, сродкі індывідуальнай аховы для працаўнікоў сельгаспрадпрыемства выдадзены, але кантроль за іх выкарыстаннем з боку службовых асоб адсутнічае. Ніяк скабінскія механізатары не могуць пазбавіцца даволі небяспечнага абутку, так званых сланцаў ці шлёпанцаў. Ніводная з абследаваных адзінак тэхнікі не была абсталявана іскрагасільнікамі і вогнетушыцелямі, а на касілцы адсутнічала ахова карданнай і раменнай перадач.
Іншая карціна назіралася ў КСУП «Доктаравічы». Такую ж ахову для касілкі механізатар падчас нашага наведвання майстраваў уласнымі сіламі. Тэхніка абсталявана вогнетушыцелямі, а механізатары забяспечаны спецвопраткай.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии