Наступілі цёплыя летнія дзянькі, і хочацца на свежае паветра. Дзе ж можна добра адпачыць, каб не бавіць вольны час у душнай кватэры?
«У нас жа ёсць цудоўны сквер у пойме рэчкі Каменкі!» — адкажа чытач. Сапраўды. Толькі, на жаль, ён стаў падобны на нейкую лясную палянку, дзе ў зараслях травы хаваюцца маладзенькія дрэўцы. І гэта ў самым цэнтры горада!!! Нага касца сюды сёлета яшчэ не ступала. А можа камунальныя службы не ведаюць пра існаванне сквера і таму не занеслі яго на свой баланс? У гэта не верыцца, паколькі прадстаўнікі практычна ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў горада летась працавалі на раённым суботніку і пералічылі на добраўпарадкаванне поймы Каменкі не адзін дзясятак мільёнаў рублёў, удзельнічалі ў работах па абустройстве сквера і шчыра радаваліся плёну сваіх рук.

Сёння ж пакуль радавацца няма чаму. І клумбы, якія там разбіты, зарастаюць пустазеллем, і малыя архітэктурныя формы ў выглядзе парасонаў не дэкарыраваны і не запоўнены кветкамі, як гэта меркавалася зрабіць, і трава хутка будзе вышэй за пояс…
Можа самы час навесці парадак?!
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии