Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

В Минске прошел Белорусский международный медиафорум «Партнерство во имя будущего: наследие Великой Победы»

15.06.2015
Х Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» прайшоў з 7 па 10 чэрвеня. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў. Медыяфорум стаў міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў сусветнага парадку дня, ролі і значэння СМІ ў сучасным свеце. Аб гэтым гаварыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Міністр выказала надзею, што медыяфорум стане знакавай вяхой у развіцці міжнароднай інфармацыйнай прасторы, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне міру і ўзаемаразумення паміж народамі. [caption id="attachment_40994" align="aligncenter" width="580"]Падчас адкрыцця медыяфоруму Падчас адкрыцця медыяфоруму[/caption] Лейтматывам Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» стала 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Па традыцыі для абмену меркаваннямі і выпрацоўкі новых ідэй, удасканалення міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў і стварэння агульнай гуманітарнай прасторы СНД у Мінск з’ехаліся кіраўнікі СМІ, выдатныя палітолагі і эксперты з 20 краін свету — блізкага і далёкага замежжа. Сімвалічна, што перш чым прыступіць да шматлікіх дыскусій, удзельнікі медыяфоруму ўсклалі кветкі ля манумента Перамогі і наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Эпіцэнтрам адкрытага дыялогу па самых складаных праблемах сучаснасці, вызначэнні ролі і месца сродкаў масавай інфармацыі ў свеце стала Нацыянальная бібліятэка. Менавіта тут адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму, прайшлі панэльныя дыскусіі па надзвычай важных пытаннях, была прынята рэзалюцыя. [caption id="attachment_40996" align="aligncenter" width="580"]DSCN0356 На выставе газет часоў Вялікай Айчыннай вайны[/caption] Медыяфорум стаў неад’емным элементам шырокай праграмы святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Для дзяржаў Садружнасці гэта агульназначнае мерапрыемства, — адзначыў падчас панэльнай дыскусіі «Вялікая Перамога — маральны фундамент развіцця Саюзнай дзяржавы, працэсаў еўразійскай інтэграцыі» першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД Уладзімір ГАРКУН. — Бацькі і дзяды абаранялі Айчыну ад фашызму, а ўнукам і праўнукам даводзіцца абараняць праўду аб гэтай вайне. Нельга дапусціць адраджэння нацысцкай ідэалогіі, ідэй расавай і рэлігійнай нецярпімасці. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну з’яўляецца магутным аб’яднальным пачаткам». Роля журналістаў у тым, як развіваюцца падзеі ва Украіне, стала галоўнай тэмай у панэльнай дыскусіі «Сучасны свет у эпоху новых геапалітычных рэалій», якую мадэрыравалі галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч і галоўны рэдактар «Вечерней Москвы» Аляксандр Купрыянаў. «Мы чакаем размовы не толькі аб прафесійнасці СМІ, але аб іх адказнасці, — сказаў падчас свайго выступлення старшыня Савета рэдактараў СМІ Кіеўскай вобласці, рэдактар газеты «Трыбуна праці» (Украіна) Павел Смоўж. — Аб’ектыўнасць журналістыкі ў збалансаваным паказе ўсіх бакоў падзеі. Журналістыка павінна быць не палітычна ангажаванай, а даносіць праўду». [caption id="attachment_40995" align="aligncenter" width="580"]DSCN0345 Фота на памяць[/caption] Чаму для правядзення такога форуму была абрана менавіта сталіца нашай дзяржавы? Адказ на гэта пытанне прагучаў у словах Леаніда Млечына, міжнароднага аглядальніка і тэлевядучага, заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі: «У тым, што менавіта ў Мінску зноў гаворыцца аб партнёрстве, на гэты раз аб медыйным, — заслуга вашага Прэзідэнта, які ў складанай сітуацыі ўзяў на сябе такую няпростую, але важную ролю. У гэтым годзе ваш Прэзідэнт стаў ключавой фігурай еўрапейскай палітыкі, і тая місія, якую ён на сябе ўзяў, мае вялікае значэнне. Нехта павінен быў гэта зрабіць, і намаганні, якія вядуць да спынення канфлікту, што ўзнік у цэнтры Еўропы, надзвычай важныя. Вынік на паверхні: людзі, якія ў іншай сітуацыі і ў іншых краінах проста не маглі б сустрэцца, тут знаходзяць магчымасці і для дыялогу, і для пошуку кампрамісаў. Думаю, прычына крыецца ў вашым менталітэце, у ментальным полі вашай краіны, якое выклікае вялікія сімпатыі за яе межамі. Спакойны характар, уласцівая беларусам разважлівасць, здольнасць шукаць рашэнні без пены на губах ствараюць вельмі камфортныя ўмовы для наладжвання партнёрства». Была прынята рэзалюцыя Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі». У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Задача прафесійнай журналісцкай супольнасці — не дапусціць пераходу ў бездань інфармацыйных войнаў «усіх супраць усіх». Дабіцца гэтага можна шляхам выканання норм журналісцкай этыкі, выпрацаваных на аснове шматгадовага вопыту, карпаратыўнай салідарнасці, мінімізацыі ўплыву палітычнай кан’юнктуры на рэдакцыйную палітыку сродкаў масавай інфармацыі. Важнейшае значэнне ў сучасных умовах набывае такая катэгорыя, як маральная і сацыяльная адказнасць журналістаў». Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей