Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Порядок - общими усилиями

03.06.2015
З першага дня прызначэння на пасаду старшыні Пацейкаўскага сельвыканкама ў маі мінулага года Сяргей Цвірко ў ліку асноўных напрамкаў дзейнасці выбраў добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі. І вось адным з самых значных мерапрыемстваў стала правядзенне свята вёскі ў аграгарадку Пацейкі з адкрыццём маладзёжнага парку адпачынку, які быў закладзены дзякуючы намаганням былога старшыні сельвыканкама Генадзя Лопуха і дырэктара ААТ «Прагрэс 2010» Валерыя Тароцькі. 28 чэрвеня мінулага года ўрачыстасць адбылася. Вядома ж, ёй папярэднічалі шматлікія работы па навядзенні парадку ў населеным пункце. [caption id="attachment_40773" align="aligncenter" width="580"]Сяргей Цвірко гутарыць з жыхарамі аграгарадка Пацейкі Сяргей Цвірко гутарыць з жыхарамі аграгарадка Пацейкі[/caption] Усяго ж, як адзначае Сяргей Цвірко, за 2014 год на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета наведзены парадак на 94 пустуючых участках (на некаторых нават і двойчы), сёлета ўжо на 37. У мінулым годзе захавана па шэсць старых дамоў і гаспадарчых пабудоў, два фундаменты (у тым ліку чатыры домаўладанні без прыцягнення бюджэтных сродкаў у Пацейках і Кудзінавічах дзякуючы сельгаспрадпрыемству і грамадскасці), у 2015 годзе — 4 дамы і 7 гаспабудоў. Таксама прыбрана 50 стыхійных звалак (сёлета — 27), знесена звыш кіламетра непрыдатных агароджаў (2015 год — 465 м). ААТ «Прагрэс 2010» і «Душава» заарана і ўключана ў севазварот 112 га пустуючай зямлі. Калі старшыня сельвыканкама і кіраўнікі мясцовых гаспадарак працуюць у тандэме, калі яны ўзаемадзейнічаюць, тады і ў сельсавеце будзе парадак. Аб’яднаўшы намаганні, яны могуць зрабіць удвая больш, вырашыць многія пытанні. Менавіта такое поўнае ўзаемаразуменне назіраецца паміж старшынёй сельвыканкама Сяргеем Цвірко і дырэктарамі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў Валерыем Тароцькам і Аляксандрам Кажурам. Дапамога аказваецца ў першую чаргу тэхнікай, калі-небудзь фінансавымі ці людскімі рэсурсамі, а калі — проста доб-рай парадай. На тэрыторыі сельсавета размешчана дзевяць грамадзянскіх могілак, на двух з іх поўнасцю пастаўлена бетонная агароджа, на чатырох — часткова, а праблемнымі па гэтым пытанні пакуль застаюцца месцы вечнага спачыну ў Какорычах, Кацельніках і Ржаўцы, дзе драўляныя платы ўжо маюць непрывабны выгляд. Зімой і ўвесну на могілках у Какорычах сіламі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аг. Пацейкі з дапамогай насельніцтва спілавана каля 80 дрэў. Па ініцыятыве вяскоўцаў старэйшына Ірына Ніжэвіч сабрала грошы на бетонную агароджу, устаноўка якой распачалася ў красавіку. Падобныя работы праводзяцца і ў Кацельніках, на 2016 год запланаваны ў Ржаўцы. На тэрыторыі сельсавета пастаянна вядзецца добраўпарадкаванне 14 воінскіх пахаванняў. У папярэднія гады адрамантаваны помнікі ў вв. Ржаўка і Кацельнікі, сёлета праведзены рамонт з добраўпарадкаваннем тэрыторыі ў в. Душава, патрабуецца аднаўленне агароджы і капітальны рамонт манумента ў в. Жавулкі. У гонар 70-годдзя Перамогі закладзена і адкрыта Алея Перамогі ў Пацейках. На гэты год запланавана завяршыць капітальнае добраўпарадкаванне аграгарадка Пацейкі. На пасяджэнні сельвыканкама прынята рашэнне наконт таго, каб жыхары цэнтральнай вуліцы або адрамантавалі, або дэманціравалі агаро-джы, што былі ўстаноўлены шмат гадоў таму. Ад пустуючых дамоў ачышчана і заарана тэрыторыя насупраць будынка сельвыканкама, каля адміністрацыйных будынкаў у цэнтры населенага пункта з’яўляюцца новыя малыя архітэктурныя формы. З бюджэту на 2015 год выдзелена на знос старых пабудоў 13 млн рублёў. Частка з іх пойдзе на захаванне фундаментаў у Кудзінавічах, астатнія — на знос былога клуба ў Печуранах. На тэрыторыі сельсавета падрыхтавана на продаж 18 участкаў для будаўніцтва. Вялікая работа праводзіцца па Указе №100 з нашчадкамі пустуючых дамоў. Напрыклад, у в. Пнівада знойдзены магчымыя ўладальнікі ўсіх дзевяці закінутых дамоў, аформлены дакументы на адмаўленне ад маёмасці, і ў хуткім часе пачнуцца работы па зносе. Аднак ёсць і населеныя пункты, якія адраджаюцца. Папулярнасцю ў дачнікаў карыстаюцца Печураны і Дарагавіца, якія знаходзяцца непадалёку ад ажыўленай трасы. Газіфікацыя Кацельнікаў, Душава і Пацеек таксама прываблівае новых жыхароў. Пра тое, што населеныя пункты жывуць, сведчаць і святы вёсак. Сёлета яны пройдуць у Траянаве (традыцыйна на Троіцу), у Пацейках (напярэдадні Дня Незалежнасці) і ў Душаве (у жніўні). Сяргей КОЗЕЛ Фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей