Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

На базе ОАО «Старица-Агро» прошел областной семинар

01.06.2015
Старт корманарыхтоўчай кампаніі на Міншчыне быў дадзены падчас абласнога семінара, які прайшоў з удзелам старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры на базе ААТ «Старыца-Агра». IMG_8386 На нараду былі запрошаны старшыні райвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання сталічнай вобласці, іншыя зацікаўленыя асобы. Размова ішла перш за ўсё пра якасць вядзення корманарыхтоўчых работ, паколькі ад гэтага залежыць павышэнне прадукцыйнасці і эканамічная эфектыўнасць жывёлагадоўчай галіны вобласці, якая займае ў структуры выручкі больш за 60%. Таму неабходна максімальна сканцэнтраваць усе намаганні на тым, каб нарыхтаваць дастатковую колькасць высакаякасных травяністых кармоў пры поўным выкананні тэхналогіі на ўсіх этапах, акцэнтаваўшы ўвагу на недапушчальнасці паўтарэння леташніх памылак, а таксама неабходнасці матэрыяльнага стымулявання работнікаў, занятых на касавіцы. [caption id="attachment_40739" align="aligncenter" width="580"]Пра стварэнне высокапрадукцыйнага травастою расказвае прадстаўнік РУП «НВЦ НАН Беларусі па земляробстве» П. П. Васько Пра стварэнне высокапрадукцыйнага травастою расказвае прадстаўнік РУП «НВЦ НАН Беларусі па земляробстве» П. П. Васько[/caption] Усяго першы ўкос у вобласці неабходна правесці на 275 тыс. га, яшчэ 220 тыс. га пойдуць пад другі. Для забеспячэння кармамі грамадскага статка плануецца назапасіць 252 тыс. тон сена, прыкладна па чатыры мільёны тон сенажу і сіласу, што дазволіць мець 33 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Акрамя таго трэба будзе нарыхтаваць 4,4 млн тон зялёнай масы на падкормку жывёлы. Аб гэтым гаварыў падчас свайго выступлення намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама Аляксандр Пляшэвіч. Аляксандр Іванавіч падрабязна спыніўся на выкананні задачы, якая стаіць перад аграрыямі вобласці: у першую чаргу ўбраць травы з палеткаў, засмечаных пустазеллем, зялёную масу запрасаваць або пусціць на корм жывёле. Затым поле апрацаваць гліфасатамі, заараць і пасеяць культуры, якія яшчэ здольны даць ураджай у гэтым годзе. Выдатна для гэтага падыдуць проса альбо гарохава-аўсяныя сумесі. На ўсё адводзіцца не больш за два тыдні. [caption id="attachment_40740" align="aligncenter" width="580"]Прадстаўнікі кампаній рэкламуюць сваю прадукцыю Прадстаўнікі кампаній рэкламуюць сваю прадукцыю[/caption] Увагу прысутных на недапушчальнасці засмечвання травастою пустазеллем акцэнтаваў і губернатар вобласці Сямён Шапіра. «Не ўсё, што зялёнае — карысна», — адзначыў Сямён Барысавіч. Пра тактыку вядзення корманарыхтоўчых работ у нашым рэгіёне праінфармаваў прысутных старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня. У прыватнасці, Анатоль Іосіфавіч адзначыў, што плануецца нарыхтаваць 245 тыс. тон сенажу, 240 тыс. тон сіласу, 22 тыс. тон сена. Усё гэта павінна скласці больш за 120 тыс. тон кармавых адзінак. У раёне неабходна будзе дадаткова пабудаваць 40 сянажна-сіласных траншэй. Пра гатоўнасць ААТ «Старыца-Агра» да вядзення «зялёнага» жніва расказваў і дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. Работы па нарыхтоўцы кармоў з траў першым укосам неабходна правесці за два тыдні. Для гэтага ў гаспадарцы ёсць пяць касілак — за дзень можна скошваць да 150 і болей гектараў. Падрыхтаваны чатыры комплексы па падборцы і здрабненні травы, што дазволіць штодня закладваць каля 1000—1500 тон зялёнай масы. На яе адвозцы будзе задзейнічана дастатковая колькасць тэхнікі. Для кругласутачнай трамбоўкі сянажна-сіласных траншэй (іх у таварыстве 34) будуць выкарыстоўвацца тры трактары. [caption id="attachment_40741" align="aligncenter" width="580"]Лепшая плёнка для траншэй - двухслаёвая чорна-белая Лепшая плёнка для траншэй - двухслаёвая чорна-белая[/caption] Падчас нарады многа гаварылася аб перавагах нарыхтоўкі кармоў у стрэйч-плёнку. Дарэчы, тэхналогія ўпакоўвання сенажу ў палімерную абалонку з’яўляецца самай сучаснай. Яна забяспечвае атрыманне пажыўнага корму з высокім узроўнем абменнай энергіі, пратэіну, караціну і дазваляе нарыхтоўваць кармы пры розных умовах надвор’я. Падлічылі, што летась, нягледзячы на першапачатковыя затраты на набыццё матэрыялу, сабекошт адной кармавой адзінкі корму, нарыхтаванага ў плёнцы, складае 1146 руб. (з улікам 5% страт пры захоўванні), у траншэі — 1353 руб. (15% страт). У выніку атрымалі розніцу ў 200 тысяч рублёў. Аднак існуюць патрабаванні, якіх неабходна прытрымлівацца. У прыватнасці, плёнку трэба выбіраць белую альбо светлых адценняў, каб дабіцца адбівальнага эфекту і, адпаведна, не дапусціць павышэння тэмпературы сенажу ў рулоне. Абмотку праводзіць 6-8 слаямі плёнкі, і каб яны мелі здольнасць да ламініравання, лепш рабіць гэта ў сонечнае надвор’е. Гатовыя рулоны не павінны доўга залежвацца на полі — ёсць небяспека паражэння драцянікам. І самае галоўнае — барацьбу трэба весці за кожны рулон, а калі ён аказаўся пашкоджаным — аддаць на корм жывёле, а кошт вылічыць з зарплаты вінаватага. Складзіраваць гатовыя катушкі неабходна вертыкальна і на цвёрдым пакрыцці. [caption id="attachment_40742" align="aligncenter" width="580"]Трамбаванне сянажнай траншэі на МТФ "Андросаўшчына" Трамбаванне сянажнай траншэі на МТФ "Андросаўшчына"[/caption] Прадстаўнікі кампаній, якія займаюцца вырабам або пастаўкай плёнкі для накрыцця траншэй і абмоткі рулонаў, шпагату, рукавоў для плюшчэння, арміраванай сеткі, прадэманстравалі сваю прадукцыю. Вялікую цікавасць выклікала двухслаёвая чорна-белая плёнка, якая мае высокую трываласць і можа выкарыстоўвацца не адзін сезон. Старшыня Мінаблвыканкама звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара менавіта на гэту прадукцыю, адзначыўшы, што пара пераходзіць на цывілізаванае ўкрыццё траншэй. Даў даручэнне вызначыцца з кампаніяй, якая гатова паставіць двухслаёвую плёнку па самым нізкім кошце, і набываць гэту прадукцыю для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Увогуле, гаворачы пра закупку новай тэхнікі, матэрыялаў, Сямён Шапіра быў катэгарычным: «Нам неабходна падтрымліваць сваіх людзей, якія працуюць на прадпрыемствах краіны і павінны атрымліваць зарплату. А таму прыярытэт — айчыннай прадукцыі». Падчас семінара ішла гутарка пра стварэнне высокапрадукцыйнага травастою, асаблівасці эксплуатацыі, рэгуліроўкі і настройкі тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў, захаванне тэхналогіі закладкі сенажу і кантроль за якасцю вядзення работ. Удзельнікі семінара ўбачылі, як  працуе тэхніка, якая будзе задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў, вызначылі яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Была наведана таксама МТФ «Андросаўшчына», дзе паказана, як вядзецца закладка зялёнай масы ў траншэю. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей