Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Для включения в Госреестр

26.05.2015
Best Concept of global business from concepts seriesРаспаўсюджвальнікі прадукцыі СМІ абавязаны да 1 ліпеня 2015 года прадставіць звесткі для ўключэння іх у Дзяржаўны рэестр. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Інструкцыя аб парадку стварэння і вядзення Дзяржаўнага рэестра распаўсюджвальнікаў прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і Дзяржаўнага рэестра распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі і формы заяў аб уключэнні ў адпаведны Дзяржаўны рэестр зацверджана пастановай Міністэрства інфармацыі № 3 ад 17 красавіка 2015 года. Паведамляецца, што дзейнасць па распаўсюджванні прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі без уключэння ў адпаведны Дзяржаўны рэестр з’яўляецца незаконнай і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Звесткі ў Міністэрства інфармацыі накіроўваюцца ў паведамляльным парадку. Дзяржаўная пошліна за ажыццяўленне працэдуры ўключэння ў дзяржаўныя рэестры не прадугледжана. Заява і прыкладзеныя да яе дакументы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі па адрасе: 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, або па электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей