Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

В Копыльском районном краеведческом музее открылась выставка «Дакрананне»

25.05.2015
Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў у Капыльскім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Дакрананне» беларускага мастака і педагога Алеся Квяткоўскага. На яе адкрыццё прыехаў сам аўтар з жонкай Вікторыяй і сынам Севярынам. Мастак Алесь Квяткоўскі нарадзіўся ў Валожыне ў 1952 годзе. З пяцігадовага ўзросту пачаў вучыцца маляванню ў студыі Рэспубліканскага палаца піянераў у Мінску. Пазней, з 1978 па 2003 год, ён узначальваў студыю выяўленчага мастацтва «Квецень». Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, манументальным мастацтве. У актыве мастака больш за 30 персанальных выстаў. Каля 150 работ знаходзіцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях у Беларусі і за яе мяжой. Палотны майстра можна знайсці нават у Індыі. [caption id="attachment_40658" align="aligncenter" width="580"]Алесь Квяткоўскі з юнымі мастакамі ў ваколіцах Дусаеўшчыны Алесь Квяткоўскі з юнымі мастакамі ў ваколіцах Дусаеўшчыны[/caption] Асаблівы гонар – паказаць свае творы на Капыльшчыне, бо карані мастака тут: у XIX ст. у в. Дусаеўшчына жыў яго дзед Адольф Іосіфавіч Квяткоўскі, хата якога і зараз знаходзіцца ў добрым стане. Таму перад адкрыццём выставы Алесь Квяткоўскі разам з педагогамі і навучэнцамі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў накіраваўся ў названую вёску, дзе і прайшоў раённы пленэр. Творца правёў майстар-клас, падчас якога прапанаваў кожнаму юнаму мастаку выбраць месца для напісання карціны. Як адзначыў мастак, у кожнага чалавека свая фантазія, дзе замест аблокаў могуць быць абраны коні, а дрэвы – незвычайнага колеру. Таму мастак ужывае свае асабістыя прыёмы дзеля апісання таго, што адбываецца навокал. [caption id="attachment_40659" align="aligncenter" width="580"]Вікторыя Квяткоўская Вікторыя Квяткоўская[/caption] Пасля некалькіх гадзін творчага працэсу ўсе адправіліся ў музей. Тут удзельнікамі сустрэчы сталі першыя наведвальнікі і госці. Алесь Квяткоўскі расказаў пра выставу, пра тое, якія карціны прадстаўлены ўпершыню. Побач з ім была жонка Вікторыя, работы якой таксама знаходзяцца ў экспазіцыі. Акрамя таго, яна з’яўляецца аўтарам музыкі на вершы знакамітых беларускіх паэтаў, таму падчас сустрэчы Вікторыя выканала некалькі песень, якія спадабаліся ўсім прысутным. Дырэктар ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» Валянціна Шуракова падарыла Вікторыі Квяткоўскай кветкі ў знак удзячнасці за прыемную сустрэчу. [caption id="attachment_40660" align="aligncenter" width="580"]Дусаеўшчына вачамі мастака Дусаеўшчына вачамі мастака[/caption] Напрыканцы мерапрыемства Алесь Квяткоўскі падарыў музею карціну «Дусаеўшчына», на якой пакінуў свой подпіс. На памяць ён паставіў  аўтографы ўсім жадаючым на паштоўках – рэпрадукцыі гэтай карціны. Трэба адзначыць, што кожная работа Алеся Квяткоўскага – гэта асабісты светапогляд на незаўважальную нам сутнасць у свеце прыроды і лю-дзей. Таму кожную карціну можна разумець па-свойму. Выстава «Дакрананне» будзе працаваць  да пачатку ліпеня. Прыходзьце, вам спадабаецца! Павел ШЭІН Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей