Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Вагой у паўтара пуда

15.11.2010
Гіравы спорт заўсёды прыцягваў вялікую колькасць гледачоў. Не стала выключэннем і мінулая субота, 6 лістапада, калі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзілі спаборніцтвы ў гэтым відзе раённай спартакіяды. Дзевяць калектываў сельгас- прадпрыемстваў і пяць – прад- прыемстваў і арганізацый горада прадставілі сваіх мацнейшых спартсменаў. У аграрыяў першынствавалі гіравікі СВК “Мажа-Агра”. Крыху не хапіла для перамогі каман- дзе СГФ “Грозава” – у іх другое месца. Трэцяе дасталося СВК “Ванелевічы”. У асабістым заліку пераможцаў вызначалі па трох вагавых катэгорыях. У першай ( да 70 кг) выйграў Іван Макаед з СГФ “Грозава” (69 пад’ёмаў),  у другой (да 90 кг) – Алег Бычэнка (97) з СВК “Мажа-Агра”, у трэцяй (звыш 90 кг) – яго сябар па камандзе Аляксандр Аляксандраў (67). Сярод гарадскіх каманд не было роўных прадстаўнікам Капыльскага РАНС. У іх – першае месца. Гіравікі з ЖКГ сталі другімі, а трэцяе месца – у масласырзавода. Першымі ў асабістым заліку па адпаведных катэгорыях былі Аляксей Дзямчук з РАНС (74 пад’ёмы),  Андрэй Давідовіч з Капыльскай ЦРБ (150) і Аляксандр Руды з ЖКГ (60). Наступны этап раённай спартакіяды (шашкі, шахматы) адбудзецца 20 лістапада. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей