Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Страляць, нельга прамазаць

15.11.2010
 Адбыліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў рамках раённай спартакіяды сельскіх жыхароў, калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый. За першынство на турніры змагаліся адзінаццаць сельскіх  і пяць гарадскіх каманд. Мацнейшымі ў аграрыяў былі прадстаўнікі КСУП “Саўгас “Лясное”. Другое месца – у ААТ “Капыльскае”, трэцяе – у МАУП “Доктаравічы”. У індывідуальным заліку лідарамі сталі Надзея Баранава з РСУП “Саўгас “Прамень” – у жанчын і Сяргей Коршук з МАУП “Доктаравічы” – у мужчын. Сярод гарадскіх стралкоў мацнейшай была каманда Капыльскага РБУ, другая прыступка п’едэстала гонару – у ЖКГ і трэцяя – у РАНС. Асабістае першынство тут выйгралі Дзмітрый Будзько (РАНС) і Вікторыя Рудая (ЖКГ). Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей