Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Адгукніцеся!

15.11.2010
Ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь паступіў зварот студэнцкага пошукавага атрада “Амулет” Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі з просьбай арганізаваць пошук сваякоў воінаў, ураджэнцаў Беларусі, якія памерлі ад ран у эвакуацыйным шпіталі №5861 і пахаваны на могілках Новая Нікола Судагорскага раёна Уладзімірскай вобласці. У іх ліку Новік Міхаіл Іванавіч, 1909 года нараджэння, ураджэнец пасёлка Сценка Грэскага раёна (цяпер Капыльскі, Слуцкі, Пухавіцкі, Уздзенскі раёны) Мінскай вобласці, прызваны Грэскім райваенкаматам, радавы, стралок 133, СП 44 СД, п/п 06632, 19 сакавіка 1945 года памёр у ЭШ 5861 №1942, магіла №43 (вядома, што сястра Яцкоўская Ксенія Іванаўна пражывала ў п. Сценка Грэскага раёна). Сваякам загінуўшых ваеннаслужачых неабходна звяртацца ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220034, Ф-2, вул. Азгура, 4, г. Мінск. Тэлефон (8-017) 266-75-15.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей