Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Пераможцаў раённага конкурсу творчых работ і малюнкаў узнагародзіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі

06.09.2021
Пераможцаў раённага конкурсу творчых работ і малюнкаў “Малая радзіма вялікіх людзей” узнагародзіў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” каштоўныя падарункі атрымалі: Ганна Краўцова і Аляксандра Смаль з Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Аляксей Бучык з сярэдняй школы №3 г. Капыля, Настасся Пісарэнка з Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага. На пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры была магчымасць пазнаёміцца з малюнкамі, прысвечанымі родным мясцінам, і ілюстрацыямі па матывах вядомых мастацкіх твораў. Дарэчы, да Дня беларускага пісьменства рыхтавалася і іншая таленавітая моладзь: актыўныя чытальнікі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна і дзіцячых школ мастацтваў. Напісаны вершы, сачыненні, эсэ, прысвечаныя жыццю і творчасці паэтаў і пісьменнікаў Капыльшчыны, падрыхтаваны відэаролікі па творах знакамітых землякоў, яшчэ раз выразна перачытаны вершы і апавяданні. Сяргей КОЗЕЛ Фота Дзіяны ТКАЧЭНКІ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей