Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Спорт как смысл жизни

29.04.2015
27 красавіка заслужанаму трэнеру БССР Уладзіміру Рыбаку споўнілася 65 гадоў. Ён хоць і пенсіянер, але пры гэтым захоўвае зайздросную бадзёрасць і цікавасць да жыцця. За яго плячыма – спартыўная кар’ера, работа функцыянерам і трэнерам. [caption id="attachment_40238" align="aligncenter" width="225"]Уладзімір Рыбак. 2014 г. Уладзімір Рыбак. 2014 г.[/caption] А ўсё пачалося ў 1965 годзе, калі ў Сл.-Кучынскую СШ прыйшоў малады настаўнік фізічнай культуры Каныгін Фёдар Фёдаравіч. Той адразу арганізаваў секцыю па лыжных гонках. Трэніроўкі праводзіліся тры разы на тыдзень. І ў лютым 1966 года каманда школы стартавала ў раённай спартакіядзе сярод школьнікаў. У той час у лыжных гонках дамінавала каманда капыльскай СШ №2, на базе якой функцыянавала ДЮСШ. Першы дзень спаборніцтваў прывёў кіраўніцтва спартыўнай школы ў шок: перамогу ў індывідуальнай гонцы на 5 кіламетраў атрымаў навучэнец Слабада-Кучынскай СШ Канстанцін Секержыцкі, а яго сябры Уладзімір Рыбак  і  Міхаіл  Лушчыцкі сталі, адпаведна, 4-м і 5-м. Пасля першага дня ў лідарах спартакіяды аказаліся каманды СШ №2 і Слабада-Кучынскай СШ. І гэта пры тым, што спартсменам з вёскі прыходзілася прыязджаць у Капыль на лыжах, а пасля гонкі вяртацца дамоў за 15 кіламетраў. На наступны дзень усё павінна была рашыць эстафета. Уладзімір Рыбак стартаваў ужо на першым этапе. Спачатку наперадзе ішлі каманды СШ №2, СШ №3 і Грозаўскай школы-інтэрната. Але ў сярэдзіне дыстанцыі Уладзімір абышоў усіх сапернікаў. Здарылася нечаканае. У азарце гонкі юнак з Слабада-Кучынскай СШ зблытаў разметку дыстанцыі і ад апошняга пікета аддаліўся на 300 метраў у бок. Гэта заўважыў  трэнер і крыкам вярнуў хлопца на правільны шлях. На апошнім пад’ёме Уладзімір дагнаў і абышоў лідара капыльскай СШ №2 Валянціна Лібара, і першым перадаў эстафету. Перамога засталася за спартсменамі Слабада-Кучынскай СШ. Іх адразу ўключылі ў зборную раёна. А самае галоўнае — выдалі лыжы з абуткам, паколькі каталіся яны на лыжах з мяккімі мацаваннямі. [caption id="attachment_40235" align="alignnone" width="570"]На спаборніцтвах на прыз газеты «Слава працы». 1967 г. На спаборніцтвах на прыз газеты «Слава працы». 1967 г.[/caption] У наступным годзе слабажанам не было роўных: Уладзімір Рыбак стаў першым у індывідуальнай гонцы, а каманда выйграла спартакіяду школьнікаў і спаборніцтвы на прыз газеты «Слава працы». У складзе зборнай раёна сярод дапрызыўнай моладзі занялі 2-е месца ў вобласці. [caption id="attachment_40237" align="alignnone" width="570"]Падчас уручэння кубка пераможцы эстафетнага бегу. 1969 г. Падчас уручэння кубка пераможцы эстафетнага бегу. 1969 г.[/caption] У 1967 годзе здольны юнак паступае ў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Спачатку быў удзел у спартакіядзе БССР па лыжных гонках. Затым перайшоў на спартыўную хадзьбу. На першынстве рэспублікі сярод юнакоў (1968 г.) Уладзімір заняў першае месца, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстры спорту СССР. [caption id="attachment_40236" align="alignnone" width="570"]У. Рыбак. 1970 г. У. Рыбак. 1970 г.[/caption] Пасля тэхнікума — работа ў капыльскай СШ №2. Спартыўны клуб СКА (Мінск) запрасіў маладога трэнера і перспектыўнага спартсмена для паступлення ў ВІЗРУ. Прайшоўшы камісію, ён з вялікім натхненнем пачаў трэніравацца. Але лёс распарадзіўся інакш: на занятках Уладзімір атрымлівае пералом тазасцегнавога сустава. На гэтым спартыўная кар’ера для 20-гадовага юнака скончылася. Але спорт ён не пакінуў. Узначаліў раённы спартыўны камітэт. Ужо з першых гадоў працы на пасадзе старшыні  ДСТ «Ураджай» пачалося будаўніцтва гаспадарчым спосабам стадыёна пры СШ №2. У той час юрыдычныя ўзносы саўгасы і калгасы Капыльскага раёна пералічвалі ў абласны і рэспубліканскі камітэты. Зараз жа гэтыя грошы  засталіся ў раёне. На іх былі закуплены гумавыя дарожкі, якія вырабляліся на Капыльскім заводзе ГТВ. Гэта была першая бегавая дарожка ў рэспубліцы, якая знаходзілася ў раённым цэнтры. З 1970 па 1995 гг. У. А. Рыбак быў старшынёй Камітэта па фізічнай культуры і спорце райвыканкама. За гэты час было шмат чаго зроблена. Так, быў арганізаваны суботнік па будаўніцве асветленай лыжнай трасы і біатлоннага стрэльбішча з удзелам настаўнікаў фізічнай культуры і трэнераў. Па ўсім раёне збіраліся асвятляльныя апоры. Усе працавалі на грамадскіх пачатках. Уладзімір Анатольевіч сам начарціў трасу. І думаў не толькі аб спартсменах, але і пра жыхароў горада, якія часта адпачывалі ў лесапарку. Каб зручней было пераходзіць капыльскае возера з зоны адпачынку да пабудаванага ФАКу, у ваенных знайшлі спісаны танкавы мост, які каштаваў на той час 100 тысяч рублёў. Каб здабыць такія грошы, у саставе дэлегацыі Капыльскага раёна Уладзімір Анатольевіч пабываў на прыёме ў міністра спорту БССР Уладзіміра Рыжанкова, а затым у Маскве ў міністра спорту СССР Мікалая Русака. Былі вылучаны сродкі на ўкладку бегавых дарожак рэгуполам: 300 тысяч рублёў паступіла з саюзнага міністэрства, 300 тысяч — са спартыўнага камітэта рэспублікі. Затым быў Кіеў, дзе заключылі дагавор на ўкладку бегавых дарожак і спартыўных пляцовак. Прыйшло абсталяванне і спартыўны інвентар з Масквы. Уладзімір Рыбак прымае ўдзел у бале алімпійскіх чэмпіёнаў у Маскве, дзе знаёміцца з гімнасткай Вольгай Корбут, якая даведалася, што яе трэнер Рамуальд Кныш нарадзіўся ў Капылі. Праз год у складзе дэлегацыі СССР наш зямляк удзельнічае ў міжнародным форуме моладзі міру ў ГДР (г. Лейпцыг). Назаўсёды ў яго памяці застаўся і футбольны матч ГДР — СССР, дзе гуляў знакаміты Алег Блахін. У раёне не хапала фізкультурных кадраў. За кошт базавых гаспадарак за 5 гадоў было накіравана 20 чалавек на вучобу ў інстытут фізічнай культуры і Гродзенскі тэхнікум. У в. Семежава была адкрыта спартыўная школа па гандболе. Дырэктару ДЮСШ і тром трэнерам старшыня калгаса выдзеліў добраўпарадкаванае жыллё. Далей адкрыта ДЮСШ па конным спорце на базе калгаса «Новы свет». Запрошаны два трэнеры. Пабудаваны закрыты і адкрыты манежы. Неаднаразова спартсмены выступалі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Для работы ў Капыльскай ДЮСШ быў запрошаны заслужаны трэнер Расіі Ісаеў А. У. Распад СССР не дазволіў ажыццявіць праект будаўніцтва алімпійскай базы па лёгкай атлетыцы на месцы піянерскага лагера ў Какорычах. Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рыбака пяць разоў Капыльшчына займала 1-е месца ў Рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве па фізічнай культуры і спорту, восем разоў — у абласной круглагадавой спартакіядзе. Адначасова выкладаў фізічную культуру ў Дзяржынскай БШ. Дзяўчынкі сярэдняй і малодшай узроставых груп станавіліся чэмпіёнкамі раёна, прызёрамі ў вобласці і рэспубліцы (3-е месца). Сярод іх Жанна Мароз, Галіна Кашуба. За гэтыя поспехі трэнер Рыбак быў узнагароджаны Ганаровай граматай і знакам ЦК ВЛКСМ. У апошнія гады Уладзімір Рыбак працаваў трэнерам ДЮСШ па лёгкай атлетыцы і падрыхтаваў выдатных спартсменаў. Аляксандр Кашуба неаднаразова перамагаў у бегу на 1500 метраў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Анатоль Навапольцаў двойчы станавіўся пераможцам першынства Рэспублікі Беларусь па кросе, уваходзіў у склад зборнай Беларусі. Многа перспектыўных спартсменаў былі накіраваны для навучання ў алімпійскія вучылішчы, у тым ліку і пераможца этапаў Кубка свету па біятлоне Аляксандр Сыман, Вольга Нагорная — чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь у складзе каманды «Бабруйчанка», майстар спорту па футболе. Уладзімір Анатольевіч разам з жонкай выхаваў дачку. Падрастаюць двое ўнукаў. Усе яны, як і дзядуля, сябруюць са спортам. За свае спартыўныя і працоўныя дасягненні Уладзімір Рыбак узнагароджаны Ганаровымі граматамі і знакамі спартыўнага камітэта СССР і БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Яму прысвоена званне «Заслужаны трэнер БССР». У 1978 годзе ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР атрымаў медаль «За спасение утопающих». А спартыўных кубкаў, грамат, знакаў і медалёў — не злічыць. Барыс ДЗЕНІСЮК, няштатны карэспандэнт Фота аўтара і з архіва Уладзіміра РЫБАКА  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей