Удзел у пасадцы дрэўцаў, якія, дарэчы, выдзеліла ДЛГУ «Капыльскі лясгас», прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька, старшыня Каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў раёна, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Марыя Сандрозд, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак, сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Іван Бабко, дэпутаты і актыў сельсавета, педагогі і выкладчыкі Пацейкаўскай СШ, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, супрацоўнікі падраздзялення райаддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства і жыхары аграгарадка.
У мясцовы маладзёжны парк адпачынку быў дастаўлены каваны яблык — своеасаблівы сімвал Года моладзі. Выраб зроблены ў капыльскім каледжы па ініцыятыве райкама ГА «БРСМ» пры матэрыяльнай падтрымцы РА РГА «Белая Русь». Дарэчы, падрыхтоўчыя работы па ачыстцы тэрыторыі на пустуючым участку праведзены пад кіраўніцтвам старшыні сельвыканкама Сяргея Цвірко сіламі ААТ «Прагрэс 2010» і пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 з прыцягненнем навучэнцаў каледжа. Напярэдадні 9 Мая на месцы, дзе ў будучым зашуміць дубовая алея, з’явіцца мемарыяльная дошка. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии