14 красавіка члены БРСМ ДУА «Слабадакучынская СШ» па ініцыятыве пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра» (старшыня С. І. Астрэйка) заклалі алею Памяці.
Працоўная акцыя была прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мемарыяльная алея — гэта прадаўжэнне мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню памяці подзвігу нашых землякоў.
Саджанцы бярозы прадаставіла Старыцкае лясніцтва ДЛГУ «Капыльскі лясгас». Пасаджаны 70 дрэўцаў — па адным за кожны мірны год.
Навучэнцы 10–11 класаў актыўна падтрымалі рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі». Актыўна працавалі члены БРСМ: Вікторыя Коршук, Карына Шахновіч, Святлана Кунцэвіч, Сяргей Бойка, Андрэй Сенькевіч, Рыгор Федаровіч і іншыя.
Барыс Дзенісюк,
дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай выбарчай акрузе №5
Комментарии