Паводле інфармацыі старшыні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Івана Бабко, на дадзены момант усе участковыя камісіі атрымалі ад сельвыканкамаў і райвыканкама спісы выбаршчыкаў, да 3 снежня будзе весціся іх удакладненне. А ўчора адбыўся семінар-вучоба са старшынямі і сакратарамі ўчастковых камісій, на якім былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні. Асаблівая ўвага звярталася на афармленне ўчасткаў для галасавання, пытанні працэдуры ўдакладнення спісаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии