Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Копыльщина должна быть чистой и привлекательной

25.04.2015
  Сёлета населеныя пункты Капыльшчыны значна папрыгажэюць, стануць яшчэ больш прывабнымі і чыстымі. Для гэтага распрацаваны план мерапрыемстваў, у якім прадугледжана прывядзенне ў належны стан тэрыторый горада, аграгарадкоў і вёсак, прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, памятных мясцін, месцаў масавага адпачынку і іншых аб’ектаў. Пра тое, што ў гэтым напрамку робіцца ў нашым раёне, гутарым са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай КІСЛЯК. — Ірына Мікалаеўна, хацелася б на пачатку гутаркі даведацца, як Капыльшчына ў плане добраўпарадкавання рыхтуецца да 70-годдзя Вялікай Перамогі? — Напярэдадні слаўнага юбілею нам неабходна шмат чаго зрабіць. Перш за ўсё навесці парадак каля памятных мясцін: адрамантаваць помнікі, агароджы, дзесьці пафарбаваць, пабяліць, прыбраць тэрыторыі. У сельскіх населеных пунктах і горадзе ў бліжэйшы час будзем высаджваць кветкі, закладваць алеі, засяваць газоны, афармляць клумбы і кветкавыя кампазіцыі, каб годна сустрэць Дзень Перамогі. — Вядома, што адным з асноўных пытанняў у дзейнасці сельсаветаў па навядзенні парадку з’яўляецца работа з зямельнымі ўчасткамі. Ці так гэта? — У нашым раёне ёсць такія населеныя пункты, дзе амаль усе зямельныя надзелы заняты і апрацоўваюцца, але сустракаюцца і такія, што зарастаюць бур’яном і пустазеллем. Таму наша задача максімальна ўключыць іх у севазварот, пераразмеркаваць, падрыхтаваць для продажу, будаўніцтва ці вядзення асабістых падсобных гаспадарак. У мінулым годзе было заарана 987 га, сёлета плануем правесці гэтыя работы на 528,5 га. [caption id="attachment_40174" align="aligncenter" width="295"]Кисляк І. М. Кисляк І. М.[/caption] — Напэўна, шмат праблем ствараюць і жылыя пабудовы, якімі ніхто не карыстаецца? — Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» спрасціў работу ў гэтым напрамку. Але праблемы ўсё роўна сустракаюцца. Камісійна праводзіцца агляд жылых дамоў, і ў выпадку выяўлення будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца больш за тры гады, складаецца на кожны з іх акт, затым яны ўключаюцца ў рэгістр. Потым матэрыялы перадаюцца ў суд, вядзецца пошук і перапіска з уласнікамі, нашчадкамі і г. д. Калі летась па раёне знесена 65 дамоў, 53 гаспадарчыя пабудовы і 88 фундаментаў, то ў гэтым годзе адных толькі дамоў плануецца захаваць 124. Работы вядуцца па максімуме, у іх уключаюцца і абслуговыя арганізацыі са спецыялізаванай тэхнікай (ПМС, ПМК-11, РБУ), не застаюцца ўбаку і сельгаспрадпрыемствы. Трэба не толькі закапаць фундамент, але спілаваць і выкарчаваць сады, каб пакінуць чысты ўчастак, які можна пусціць у севазварот. — Як праводзіцца спілоўванне аварыйна небяспечных дрэў і пасадка новых? — Асаблівую заклапочанасць выклікаюць старыя дрэвы на могілках, таму ім надаём першачарговую ўвагу. Ужо з пачатку года іх спілавалі каля 800. У асноўным работы праводзяцца за кошт сродкаў насельніцтва. Таксама арганізоўваем суботнікі па навядзенні парадку на могілках з прыцягненнем мясцовых жыхароў, устанаўліваем агароджы (пераважна пры гэтым выкарыстоўваюцца добраахвотныя ўзносы насельніцтва). Не забываемся і пра аднаўленне зялёных насаджэнняў. Сёлета ў населеных пунктах раёна павінна з’явіцца 2640 новых дрэўцаў. — Якія захады робяцца для таго, каб станавілася менш смецця, стыхійных звалак? — Па-ранейшаму гэта пытанне з’яўляецца актуальным. Асобныя несвядомыя грамадзяне вывозяць смецце ў лясы, на закінутыя ўчасткі. Хаця для гэтага ёсць санкцыянаваныя палігоны, а збор цвёрдых камунальных адходаў арганізаваны з дапамогай ЖКГ, для чаго з насельніцтвам заключаны дагаворы. На жаль, на парушальнікаў даводзіцца складаць пратаколы і прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя гэтага ў буйных населеных пунктах устанаўліваем кантэйнеры для раздзельнага збору адходаў і працягваем работы па падбуртоўцы міні-палігонаў і захаванні стыхійных сметнікаў. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей