У Капыльскім райвыканкаме правёў прамую лінію і прыём грамадзян старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Уладзіслаў Цыдзік
У Капыльскім райвыканкаме правёў прамую лінію і прыём грамадзян старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Уладзіслаў Цыдзік. У заключэнні Уладзіслаў Станіслававіч падвёў вынікі:
— Безумоўна, паступіла шмат пытанняў. Асноўная маса з іх датычылася работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта праблема існуе практычна ва ўсіх раёнах вобласці, але ў вас яна неяк востра гучала ў адносінах цяпла, сырасці ў кватэрах, навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях, асвятлення вуліц і г. д.
Была ўзнята і вельмі важная праблема па своечасовасці здачы жыллёва-будаўнічага кааператыва “Пралеска-буд”.
З прадстаўнікамі мясцовай улады мы дамовіліся, што будзем рабіць па кожным звароце. Адзначу, што ўсе пытанні ўзяты на кантроль.
Уладзіслаў Цыдзік лічыць, што ў цэлым райвыканкам, адпаведныя службы здольны выконваць задачы, якія перад імі пастаўлены. Вядома, пры наяўнасці грашовых сродкаў можна вырашыць шэраг пытанняў. Але павінен быць і вельмі прафесійны, аналітычны ўзровень правядзення тых ці іншых відаў работ, выніковасць работы раёна, дадаў Уладзіслаў Станіслававіч. “Мяне гэта вельмі хвалюе, бо яшчэ ёсць шмат рэзерваў, каб было больш сродкаў і лепш жылі людзі. Упэўнены, што кожны кіраўнік імкнецца зрабіць дабро ў імя чалавека. На мой погляд, неабходна больш інтэнсіўна займацца праблемай малога бізнэсу для стварэння новых прадпрыемстваў, працоўных месцаў, выпуску новай прадукцыі. А для далейшага росту дабрабыту насельніцтва трэба задзейнічаць увесь магутны патэнцыял раёна”.
Запісаў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии