Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В КСУП "Докторовичи" состоялось чествование лидеров весенней посевной

14.04.2015
Земляробы КСУП «Доктаравічы» закончылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур. На гэта ім спатрэбілася не больш за дзесяць дзён. Падчас гутаркі з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Уладзімірам Дземянковым стала зразумела, што тут да вядзення веснавых палявых работ адносяцца з поўнай адказнасцю. Усяго яравы клін складзе 1331 га, з якіх 610 га зоймуць збожжавыя і зернебабовыя. Пасеялі авёс, у дзень нашага наведвання гаспадаркі ішлі работы на апошнім 50-гектарным палетку, адведзеным пад ячмень. Тут старанна працаваў Іван Монак, менавіта на яго рахунку большая частка засеяных плошчаў. «Гэта надзвычай адказны і добрасумленны механізатар, — расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Рыгор Загорцаў. — У гаспадарцы ён ужо больш за 20 гадоў. Вопыт вялікі і жаданне яго прымяняць на практыцы не знікае». [caption id="attachment_40009" align="aligncenter" width="580"]Дзмітрый Сіцкі і Дзмітрый Макарчук Дзмітрый Сіцкі і Дзмітрый Макарчук[/caption] Менавіта Іван Віктаравіч і яго таварышы, якія стараюцца выкарыстаць кожную пагодную часіну, апынуліся ў цэнтры ўвагі раённай агітбрыгады. У яе склад увайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, прадстаўнік Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вікторыя Саматыя, работнікі Ванелевіцкага Цэнтра культуры і вольнага часу Ніна Роцька і Аляксандр Ешукоў. Разам з кіраўніком гаспадаркі яны наведаліся на працоўныя месцы прамежкавых лідараў раённага спаборніцтва, каб падзякаваць за старанную працу і ўручыць ім памятныя падарункі: Падзячныя лісты старшыні райвыканкама і сувеніры. А самадзейныя артысты парадавалі вясёлымі песнямі. [caption id="attachment_40010" align="aligncenter" width="580"]Сяргея Дзісяка і Івана Сіцкага віншуюць Аляксандр Ешукоў  і Ніна Роцька Сяргея Дзісяка і Івана Сіцкага віншуюць Аляксандр Ешукоў і Ніна Роцька[/caption] Кожны з перадавікоў адказвае за свой участак работы. Напрыклад, Міхаіл Грамыка раскідвае цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні. Працуюць у тандэме два Дзмітрыі — Сіцкі і Макарчук. Калі першы апырсквальнікам уносіць карбамідна-аміячную сумесь на палеткі з азімым рапсам, другі — падвозіць КАС. Такое ж узаемаразуменне ўстанавілася паміж маладымі механізатарамі Сяргеем Дзісякам і Іванам Сіцкім. Яны заканчвалі сяўбу на адведзеным участку непадалёку ад в. Астравок, каб у хуткім часе далучыцца да свайго больш вопытнага калегі — Івана Монака. У руках Сяргея магутны «Беларус-3032», які працуе ў счэпе з шасціметровым пасяўным агрэгатам «Палессе», а ў абавязкі Івана ўваходзіць забеспячэнне насеннем. А вось Васіль Аўрамчык заняты зусім іншай справай — ён дыскатарам рыхтуе глебу пад будучую сяўбу культур. [caption id="attachment_40011" align="aligncenter" width="580"]Івана Монака і Міхаіла Грамыку ўшаноўваюць Ларыса Юха і Вікторыя Саматыя Івана Монака і Міхаіла Грамыку ўшаноўваюць Ларыса Юха і Вікторыя Саматыя[/caption] Пачынаючы з 15 красавіка ў КСУП «Доктаравічы» плануюць перайсці да пасадкі бульбы, сяўбы агародніны. А там і кукуруза падаспее. «Мы стараемся рыхтаваць палеткі як след, — расказвае Уладзімір Дземянкоў. — Уносім мінеральныя ўгнаенні, вялікую ўвагу надаём арганіцы. Нам дапамагае мехатрад з ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс»: накіроўваюць чатыры адзінкі на вывазку і ўнясенне арганічных угнаенняў, па магчымасці — і пагрузчык. Працоўны дзень пачынаецца рана — у 7 гадзін раніцы тэхніка ўжо ў полі і працуе практычна дацямна. Арганізавалі двухразовае гарачае харчаванне. Аператыўна інфармуем механізатараў аб зробленым за папярэдні дзень. Словам, стараемся стварыць усе ўмовы для стараннай і прадукцыйнай працы». Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей