Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Завершилось вручение юбилейных медалей «70 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов»

10.04.2015
 На заключным этапе ўзнагароды атрымаў 21 жыхар г. Капыля. На ўрачыстае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі навучэнскай моладзі «А памяць жыве!», што адбылося ў СШ №3 райцэнтра, на жаль, змаглі прыйсці нямногія ветэраны. Сярод іх — інваліды Вялікай Айчыннай вайны М. Г. Кісялёў, П. П. Малевіч, А. С. Нікановіч, удзельнікі вайны Н. В. Артамонава, Л. І. Лепяціла, вязні М. М. Ільюкевіч, Н. І. Катвіцкая, Л. Л. Кошманава, Е. Р. Лятчэня. Тых жа, хто не змог прысутнічаць на сустрэчы, прадстаўнікі мясцовай улады і раённага Савета ветэранаў наведалі на даму. Юбілейныя медалі былі ўручаны М. Е. Грынюк, М. І. Макаву, В. А. Семянкевічу, А. А. Татарынчыку, Л. С. Сергіеня, Л. М. Масеевай, К. А. Якубовічу, Г. І. Ганчар, Я. А. Ліпай, С. У. Макрыш, Я. В. Сіўцу і Г. С. Слабкевіч. [caption id="attachment_39968" align="aligncenter" width="580"]Сяргей Маргалік (справа)  прымацоўвае медаль Л. І. Лепяцілу Сяргей Маргалік (справа) прымацоўвае медаль Л. І. Лепяцілу[/caption] На ўрачыстасці ў СШ №3 акрамя ветэранаў прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, райваенкамата, раённага краязнаўчага музея і, вядома ж, педагогі і вучні навучальнай установы. Віншаванні з атрыманай узнагародай і святам Перамогі, якое набліжаецца, прагучалі ў выступленнях намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай і намесніка ваеннага камісара райваенкамата Сяргея Маргаліка. Яны ўручылі заслужаныя медалі самым ганаровым удзельнікам мерапрыемства, якіх уся аўдыторыя вітала бурнымі апладысментамі. [caption id="attachment_39969" align="aligncenter" width="580"]Аўдыторыя вітае ветэранаў Аўдыторыя вітае ветэранаў[/caption] Канцэртная праграма, падрыхтаваная навучэнцамі ўстановы адукацыі, адпавядала духу мерапрыемства. Песні ваенных гадоў, вершы ў суправаджэнні відэапрэзентацыі дапамаглі вярнуцца да тых жудасных падзей. Нездарма многія прысутныя расчуліліся, і ў іх на вачах можна было заўважыць слёзы. Мерапрыемства стала ўрокам высокай маралі, прыкладам сувязі пакаленняў і данінай павагі тым, хто прыбліжаў Вялікую Перамогу. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей