Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Фактар поспеху

13.11.2010
Сусветны дзень якасці ўжо больш за 20 гадоў штогод адзначаецца ў другі чацвер лістапада па ініцыятыве Еўрапейскай арганізацыі якасці пры падтрымцы ААН. За гэты час ён стаў знакавай падзеяй у развіцці руху за якасць на ўсёй планеце. З сярэдзіны 90-х гадоў штогод праводзіцца Еўрапейскі тыдзень якасці, які сёлета праходзіць пад дэвізам “Якасць: фактар поспеху” і ўключае ў сябе семінары, круглыя сталы, дзелавыя сустрэчы. Як вядома, Указам Прэзідэнта краіны 2010 год аб’яўлены Годам якасці. Паняцце гэта на сучасным этапе развіцця эканомікі даволі шырокае і рознапланавае: ад якасці жыцця насельніцтва да канкурэнтаздольнасці айчынных тэхналогій і тавараў. Планка якасці ў нашай краіне паднята на самы высокі ўзровень. У рэспубліцы зацверджаны 32 нацыянальныя эталоны, якія адпавядаюць усім міжнародным патрабаванням. Напрыклад, улічваючы патрабаванні знешняга рынку, у рэспубліцы створана сістэма сертыфікацыі на права маркіроўкі знакам “Натуральны прадукт”. Яна наносіцца на прадукты, вырабленыя з натуральнай сыравіны без прымянення геннай інжынерыі і штучных харчовых дабавак. Таму пры наведванні магазіна, звяртайце ўвагу на “зялёную кропку”. На сёння ёй памечаны больш за 400 найменняў беларускіх мясных і малочных прадуктаў, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, сокаў і дзіцячых кансерваў. Менавіта такая прадукцыя карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў Расіі.   Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей