Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Недавно отметил свое 90-летие ветеран Великой Отечественной войны Михаил Иванович Маков

08.04.2015
За праяўленыя ў час вайны гераізм і мужнасць ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені і Славы ІІІ ступені. Сярод іншых шматлікіх узнагарод – медаль Жукава, знак «Выдатнік міліцыі». Сёння, з вышыні пражытых гадоў, жонка ветэрана Станіслава Уладзіміраўна Макава гаворыць, што Міхаілу Іванавічу шанцавала. З гонарам прайсці праз усе выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, і застацца ў жывых – ці не гэта і ёсць вялікае жыццёвае шанцаванне? [caption id="attachment_39922" align="aligncenter" width="580"]Калектыў Капыльскай міліцыі. 60-я гады ХХ ст. Міхаіл Макаў другі злева Калектыў Капыльскай міліцыі. 60-я гады ХХ ст. Міхаіл Макаў другі злева[/caption] …Ёсць на Случчыне невялічкая вёска – Палікараўка, дзе да вайны пражывала 124 чалавекі. Тут у 1925 годзе і нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Макаў. Сям’я была вялікая – чацвёра дзяцей. У 1937 годзе пасля няўдалай рыбалкі захварэў бацька і ў хуткім часе памёр. Дзетак гадавала адна мама. Скончыўшы Палікараўскую сямігодку, Міхаіл працаваў у калгасе імя Сталіна. Грымнула Вялікая Айчынная. Да 43-га вяскоўцы жылі адносна спакойна, калі можна так сказаць пра жыццё на акупацыйнай тэрыторыі. Аднак усё змянілася для палікараўцаў 23 лютага, калі па аўтамабільнай шашы Капыль – Асіповічы прыбыла нямецкая паліцыя. Мэта – правядзенне карнай аперацыі супраць партызан. Гэты дзень стаў апошнім для 96 жыхароў вёскі. Сярод іх – матуля Міхаіла, дзве сястры і 11-гадовы пляменнік Толік. Для ветэрана, які зараз можа ўспомніць і параўнаць розныя эпізоды вайны, няма больш страшэннага і жудаснага дня за гэты. На ўсё жыццё ён запомніў, як карнікі вялі мірных жыхароў, як страляў кулямёт па тых, хто спрабаваў уцячы. Хлопец таксама быў побач са сваімі роднымі. Але юнацкі адчай і бясстрашнасць дапамаглі Міхаілу разам з сястрой Надзеяй і яшчэ некалькімі хлопцамі пад покрывам цемры збегчы. Пашанцавала… Аднак на ўсё жыццё засталося без адказу пытанне: чаму разам з імі не ўцяклі матуля і сёстры з пляменнікам?! Мабыць, проста не верылі, што чалавек можа быць такім жорсткім у адносінах да сабе падобных. Разам з жыхарамі Палікараўкі праз нямецкае полымя ўвайшлі ў вечнасць жыхары вёсак Пераходы, Беразінец, Жылін Брод, Задоўба, Крушнік... [caption id="attachment_39923" align="aligncenter" width="580"]Міхаіл Макаў (злева) на службе ў Германіі. 1949 год Міхаіл Макаў (злева) на службе ў Германіі. 1949 год[/caption] Амаль месяц уцекачы блукалі па шышчыцкім лесе: у вёску вяртацца баяліся. Потым сустрэлі партызан, да якіх і пайшлі, каб адпомсціць ненавіснаму ворагу. Так Міхаіл Макаў трапіў у атрад імя Чкалава брыгады імя Суворава. Лагер знаходзіўся ў непраходным лесе. Міхаіл выконваў заданні партызан, дапамагаў мінёрам на чыгунцы. Сястра Надзея таксама не заставалася ўбаку, і як магла прыносіла карысць народным мсціўцам. У рэгулярную армію, а дакладней на І Беларускі фронт, Міхаіл Макаў быў прызваны ў ліпені 1944 года. І ўжо восенню, 7 верасня, салдат атрымаў сваё першае раненне: асколак варожага снарада трапіў у ступню правай нагі. Другі падобны выпадак з Міхаілам Макавым здарыўся 19 студзеня 1945 года. Гэта была ўжо Германія. Савецкія войскі ішлі ў наступленне. Бітвы за кожны кавалачак зямлі былі жорсткімі. У адным з такіх баёў агнём з буйнакалібернага кулямёта забіла адразу восем чырвонаармейцаў. Міхаілу адарвала фалангу сярэдняга пальца левай рукі. Можна сказаць, ізноў пашанцавала… [caption id="attachment_39924" align="aligncenter" width="580"]Чырвонаармейская кніжка М. І. Макава Чырвонаармейская кніжка М. І. Макава[/caption] У шпіталі заставаўся да самага канца вайны. Але пасля лячэння прадоўжыў службу ў Германіі да 1949 года. За час ужо мірнай службы двойчы атрымліваў водпуск, аднак ехаць не было куды. Сястра Надзея выйшла замуж за капыляніна. Таму для Міхаіла пасля мабілізацыі наш гарадок таксама стаў кропкай прыпынку. Спачатку ён жыў у хаце разам з сястрой і яе сям’ёй. Хутка ўладкаваўся на работу ў міліцыю, якую ў той час узначальваў маёр міліцыі Бялько Міхаіл Ерамеевіч. Будынак знаходзіўся ў скверыку (зараз на гэтым месцы фонд сацыяльнай абароны насельніцтва). Час, як успамінае Міхаіл Іванавіч, быў вельмі галодны і цяжкі. Змагацца прыходзілася з бандамі. Адну такую групоўку бандытаў узначальваў чалавек па мянушцы Чайка: мабыць, ён параўноўваў сябе з гэтай свабодалюбівай марской птушкай. Калі ўсё ж такі злавілі гэтага Чайку (яму ўдалося забіць міліцыянера), бандыт спрабаваў жартаваць: «Быў я Чайка, а цяпер — варона». Як асабліва небяспечнага злачынцу Чайку расстралялі. Разам з Міхаілам Макавым служылі Камар Міхаіл, Гарабец Васіль, Захарык Станіслаў, Перагуд Адам. На памяці Міхаіла Іванавіча шмат эпізодаў іх сумеснай дзейнасці па пошуку небяспечных злачынцаў. [caption id="attachment_39925" align="aligncenter" width="580"]Шчырыя і цёплыя адносіны адзін да аднаго звязваюць Станіславу Уладзіміраўну і Міхаіла Іванавіча больш за паўвека Шчырыя і цёплыя адносіны адзін да аднаго звязваюць Станіславу Уладзіміраўну і Міхаіла Іванавіча больш за паўвека[/caption] У 1950-м годзе Макаў пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Станіславай Стэфановіч, што жыла на Выгодзе (зараз вул. Мінская). Дзяўчына працавала ў швейнай арцелі: шыла валёнкі. Аднойчы Міхаіл прыйшоў да яе на работу, узяў за руку і павёў адразу… у ЗАГС – рэгістраваць адносіны. Вяселля не было: проста сабраліся сяброўкі, крыху пасядзелі. Сам малады быў у міліцэйскай форме. Туфлі сваёй абранніцы Міхаіл «дастаў», як тады казалі, па знаёмстве. Жыць пачалі ў бацькоўскай хаце тут жа, на Выгодзе, дзе і засталіся назаўсёды. У 51-м нарадзіўся Толік, праз год — Валянцінка. Міхаіл Іванавіч сумленна адпрацаваў у міліцыі да 1972 года.  Калі выходзіў на заслужаны адпачынак, атрымаў у падарунак імянны канцылярскі набор-гадзіннік, які і сёння стаіць на ганаровым месцы. Потым была праца на хлебазаводзе, у лясгасе, нарыхтканторы. Мінуў час, жыццё працягваецца. Толькі раны, атрыманыя на вайне, нагадваюць пра перажытае ліхалецце ды жонка калі-нікалі ласкава ўсміхнецца: «Пашанцавала табе, Міхаіл, па жыцці!». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і з сямейнага архіва Макавых

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей