Музычная зорачка Капыльшчыны Настасся Карповіч атрымала Дыплом І ступені ў намінацыі «Гітара» па выніках абласнога этапа VII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча. У намінацыі «Цымбалы» Дыпломам ІІІ ступені была ўзнагароджана Валерыя Кахановіч.
Падрыхтавалі дзяўчынак да ўдзелу ў конкурсе настаўнікі Леў Міхайлавіч Канаплянік і Ларыса Віктараўна Саковіч, адпаведна, канцэртмайстар Марыя Аляксандраўна Пыка.
Дарэчы, Настасся Карповіч працягне музычнае спаборніцтва ў рэспублі- канскім этапе названага конкурсу, які адбудзецца ў маі гэтага года.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии