У ДУА «Слабадакучынская СШ» значная ўвага надаецца догляду за брацкімі магіламі воінаў і партызан, адзіночнымі пахаваннямі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
21 сакавіка 40 школьнікаў і 3 педагогі правялі акцыю «Абеліск» па добраўпарадкаванні ваенных пахаванняў, прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На тэрыторыі грамадзянскіх могілак вёскі Слабада-Кучынка прыбрана пазалеташняя трава і лісце, высечаны кусты. Усё гэта вывезлі на двух трактарных прычэпах. Актыўна працавалі члены БРПА і БРСМ: Яна Коршук, Ульяна Кунцэвіч, Сяргей Бойка, Данііл і Кірыл Кандыбовічы, Вікторыя Коршук, Наталля Леус, Святлана Кунцэвіч і іншыя.
Барыс Дзенісюк,
дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай выбарчай акрузе №5
Комментарии