Апошнім часам жыхарам Капыльшчыны дадзена магчымасць вырашыць свае набалелыя пытанні з дапамогай прадстаўнікоў разнастайных рэспубліканскіх і абласных структур.
Акрамя гэтага праводзіцца шэраг прамых ліній з прадстаўнікамі мясцовай улады. Усё гэта дазваляе скараціць колькасць зваротаў, але сустракаюцца і іншыя выпадкі. Некаторыя грамадзяне з адным і тым жа пытаннем звяртаюцца неаднойчы.
Напрыклад, па рамонце адной з кватэр па вул. Партызанскай у Капылі заяўнік звярнуўся да генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» Станіслава Смольскага і да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Бойкі. Хаця падчас першага звароту яму было прапанавана набыць будматэрыялы, а работы па рамонце можа правесці ЖКГ, праўда, пасля разгляду пытання аб заключэнні дагавора і з улікам папярэдняй аплаты.
На прыём да намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова звярнуліся тры чалавекі. Пытанні датычыліся ўстанаўлення групы інваліднасці, аказання дапамогі ветэранам вайны і працы ў сувязі з 70-годдзем Вялікай Перамогі, а таксама аплаты працы. Усе яны будуць дэталёва вывучаны, а пра іх вырашэнне заяўнікам будзе паведамлена дадаткова.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии