Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

В Копыле прошел единый день информирования

26.03.2015
Пра забеспячэнне нацыянальнай бяспекі як аснову ўстойлівага развіцця беларускага грамадства, а таксама пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і Капыльскага раёна за 2014 год і прыярытэтныя напрамкі на 2015 год гаварылі падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва. IMG_1644 Трэба адзначыць, што на Капыльшчыне ён прайшоў з удзелам прадстаўнікоў абласных структур. Так, сустрэчы з працоўнымі калектывамі цэнтра банкаўскіх паслуг №609 ААТ «ААБ Беларусбанк» і сярэдняй школы №3 г. Капыля правяла старшыня абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая (на здымку). — Нацыянальная бяспека ў першую чаргу залежыць ад таго, наколькі мы будзем арганізаваны, адзіны, згуртаваны, — адзначыла Марыя Мікалаеўна. — Калі мы будзем актыўна працаваць, дасягаць лепшых паказчыкаў, то і пытанні нацыянальнай бяспекі будуць вырашацца значна лягчэй і прасцей. Заўсёды, калі выязджаю на месца, вывучаю сітуацыю таго рэгіёна, які планую наведаць. Калі прааналізаваць Капыльскі раён, то тут ёсць вялікія магчымасці па паляпшэнні паказчыкаў. Але для гэтага трэба працаваць з кіраўнікамі, спецыялістамі, рыхтаваць новыя кадры і, вядома ж, з павагай адносіцца да чалавека працы. У гэты ж дзень старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко правёў сустрэчу з працоўным калектывам СШ №2 г. Капыля. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей