Жыхары горада ўжо прызвычаіліся да таго, што магчымасць набыць сельскагаспадарчую прадукцыю па нізкіх цэнах яны мелі толькі на працягу восеньскіх месяцаў, магчыма, таму не так актыўна адгукнуліся на прапанаванае мерапрыемства. Тым не менш, ля аўтамашын, якія прыехалі з сельгаспрадпрыемстваў раёна, збіраліся пакупнікі.
Бадай, самай папулярнай была прадукцыя, прапанаваная ААТ «Семежава». Семежаўскія куры і паўфабрыкаты заўсёды карыстаюцца папулярнасцю ў капылян, тым больш, што прапаноўвалі іх па даволі нізкім кошце. Не абыходзілі бокам гараджане і агародніну, прывезеную з КСУП «Доктаравічы»: харчовую бульбу, сталовыя буракі, цыбулю. Акрамя таго, на кірмашы можна было набыць ячмень і пшаніцу. Знайшлі свайго пакупніка саджанцы дрэў, пладовых і дэкаратыўных кустоў, якія ў шырокім асартыменце таксама былі прапанаваны на продаж.
Варта нагадаць, што веснавыя кірмашы будуць праходзіць практычна кожную суботу. І яны чакаюць свайго пакупніка.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии