Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Неделя детской книги

25.03.2015
bcd53da714 Самай адметнай падзеяй сакавіка ў рабоце дзіцячай бібліятэкі з’яўляецца правядзенне Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі, які па традыцыі супадае з веснавымі канікуламі. Наведвальнікі бібліятэкі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў рознай тэматыкі. Нікога з прысутных не пакіне раўнадушнымі тэатралізаванае прадстаўленне «Эти старые, старые сказки»,  якое пачне Тыдзень дзіцячай кнігі і музыкі і будзе прысвечана  гадавіне з дня нараджэння Х. К. Андэрсена. Гэта сумесная работа дзіцячай бібліятэкі і дзіцячай школы мастацтваў. Ужо не першы год дзіцячая бібліятэка атрымлівае літаратуру  з выдавецтва Беларускага Экзархата. Таму прадоўжыць Тыдзень  Дзень Духоўнасці, падчас якога адбудзецца  адкрыццё экспазіцыі «Семена духовные». Дзень Памяці прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Яшчэ раз успомніць суровыя ваенныя гады дапамогуць гісторыка-літаратурныя старонкі «Маленькім беларусам аб Вялікай Айчыннай вайне». Дзень Здароўя прапануе дзецям літаратурную экскурсію «Нам от болезней всех полезней». Дзень Бяспекі навучыць, як патрэбна правільна паводзіць сябе з агнём у ходзе мерапрыемства «Кто с огнем не осторожен, у того пожар возможен». Дзень Беларускай Казкі запросіць да сябе знаўцаў беларускага фальклору. Літаратурнае караоке «Казка – розуму падказка» стане для малышоў не толькі пазнавальным, але і павучальным. Цікавае і незвычайнае па форме мерапрыемства – размаўляючая выстава «Сава – птушка 2015 года» – будзе чакаць дзяцей у Дзень Жывёл. Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйк

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей