Яна пачнецца ў 9 гадзін раніцы
Ён арганізаваны па распараджэнні старшыні райвыканкама для найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама мясаперапрацоўчай галіны, прамысловымі, харчовымі, кулінарнымі і кандытарскімі таварамі і вырабамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам. Пакупнікам будзе прапанаваны сельскагаспадарчы інвентар, а таксама вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
У далейшым раённыя кірмашы адбудуцца:
28 сакавіка, 4, 11, 18 красавіка, 2, 16 мая 2015 года. Сваю прадукцыю жыхарам горада і раёна, а таксама гасцям Капыльшчыны прапануюць сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, арганізацыі райспажыўтаварыства, грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, прамысловасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва, майстры народных промыслаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Марыя ШЭІНА
Комментарии