Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Символ единства и солидарности

20.03.2015
Напярэдадні Дня Канстытуцыі адбыліся цырымоніі ўручэння  імяннога  флага  Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў прафсаюзнаму актыву раёна і ўручэння пашпартоў юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Як было адзначана падчас мерапрыемства, флаг — гэта сімвал прафсаюзнага адзінства і салідарнасці, арганізаванага прафсаюзнага руху нашай краіны. Флаг — гэта душа прафсаюза, сімвал служэння беларускаму народу. Словы на ім «салідарнасць», «справядлівасць» і «праца» сімвалізуюць спрадвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галінкі з’яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. А сіні колер флага — колер надзеі, свабоды. [caption id="attachment_39554" align="aligncenter" width="580"]Ірына Кісляк, Алег Осіпаў і Вікторыя Шостак падчас уручэння пашпарта Ірына Кісляк, Алег Осіпаў і Вікторыя Шостак падчас уручэння пашпарта[/caption] 27 лютага ў Доме прафсаюзаў прайшла цырымонія ўручэння імянных флагаў старшыням раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, а 13 сакавіка ён быў перададзены прафсаюзнаму актыву Капыльшчыны. Пад гукі ўрачыстага марша Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ганаровае права ўнесці імянны флаг Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў было дадзена начальніку аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райвыканкама Аляксандру Ліпніцкаму, дырэктару ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі», пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі» Мінскай вобласці, члену райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірыне Гарэльскай і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра», старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгас-прадпрыемства Ганне Бахта. [caption id="attachment_39553" align="aligncenter" width="580"]Ганна Бахта, Аляксандр Ліпніцкі, Ірына Гарэльская Ганна Бахта, Аляксандр Ліпніцкі, Ірына Гарэльская[/caption] Старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Лукашэвіч расказаў пра ўзнікненне арганізацыі: — 28 лістапада 2014 года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі была прынята пастанова наконт стварэння раённых аб’яднанняў, а 23 снежня рашэннем Капыльскага райвыканкама было зарэгістравана раённае аб’яднанне. 27 лютага 2015 года старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам ва ўрачыстай абстаноўцы нам быў уручаны імянны флаг Капыльскага раённага аб’яднання, які сімвалізуе  адзінства арганізацый і іх згуртаванасць. [caption id="attachment_39555" align="aligncenter" width="580"]Прафсаюзны білет уручае Віктар Маліноўскі Прафсаюзны білет уручае Віктар Маліноўскі[/caption] З віншаваннямі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся таксама старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, які потым уручыў прафсаюзныя білеты новым членам прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».   [caption id="attachment_39557" align="aligncenter" width="580"]Уладзімір Лукашэвіч Уладзімір Лукашэвіч[/caption] У гэты ж дзень ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі асноўныя дакументы грамадзян Рэспублікі Беларусь — пашпарты — дваццаць пяць юных капылян, таленавітых і працалюбівых прадстаўнікоў гімназіі, гарадскіх і Цімкавіцкай сярэдніх школ. Іх уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС Алег Осіпаў і першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак. Дарэчы, на падобным рэспубліканскім мерапрыемстве пашпарт атрымала Ксенія Танко з СШ №2 г. Капыля. [caption id="attachment_39558" align="aligncenter" width="580"]Падчас мерапрыемства Падчас мерапрыемства[/caption] З важным крокам у жыцці маладое  пакаленне павіншавалі Ірына Кісляк і старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар. Закончылася мерапрыемства святочным канцэртам, падрыхтаваным Дзіцячай школай мастацтваў і выхаванцамі Таццяны Ермаловіч з СШ №2 г. Капыля. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей