Гэтымі днямі ААТ “Душава” вядуць падкормку шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў, што паспрыяе таму, каб больш свабодных сіл было падчас масавай сяўбы збожжавых.
Увогуле сакавік — месяц капрызны і непрадказальны, у чым земляробы пераконваліся неаднойчы. Таму не выкарыстаць пагодлівыя дні, асабліва тыя, што былі на гэтым тыдні, проста не даравальна.
[caption id="attachment_39473" align="aligncenter" width="570"]
Механізатар Сяргей Невяроўскі з аграномам Францам Рымашэўскім[/caption]
На 37-гектарным палетку шматгадовых траў ва ўрочышчы Сенюкоўшчына, што непадалёку ад вёскі Навасёлкі, падчас нашага наведвання ва ўсю кіпела праца. Тут ішла падкормка палеткаў хлорыстым каліем. Як патлумачыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Пілецкі, такая хімічная апрацоўка ў сувязі са станоўчымі тэмпературамі дазволіць травам пасля зімы паскорыць працэс вегетацыі. Увогуле ж у гаспадарцы неабходна падкарміць 420 га шматгадовых траў і 427 га лугапашавых угоддзяў.
[caption id="attachment_39478" align="alignnone" width="570"]
Вадзіцель Аляксандр Карлюк[/caption]
Для гэтых мэт задзейнічаны два трактары МТЗ-82 з агрэгатамі РДУ-1,5, на якіх працуюць даволі вопытны механізатар Аляксандр Борыс і прадстаўнік маладога пакалення Сяргей Невяроўскі. На падвозцы мінеральных угнаенняў заняты вадзіцель Аляксандр Карлюк. Ім таксама дапамагаюць паляводы Надзея Краўчэня і Валянціна Башкірава. Сочыць жа за ўсім тэхналагічным працэсам на полі аграном Франц Рымашэўскі.
[caption id="attachment_39474" align="alignnone" width="570"]
Механізатар Аляксандр Борыс[/caption]
— Калі паспрыяе надвор’е, то ў хуткім часе пяройдзем і на падкормку азімых, — дзеліцца Аляксандр Пілецкі.
— Гэтыя работы неабходна правесці на 550 га пшаніцы, 340 га трыцікале і 230 га рапсу. — А як жа справы з забеспячэннем угнаеннямі? — цікавімся ў спецыяліста.
— На дадзены момант мы маем 40% ад неабходнага калію, 25% азоту і 15% фосфару, чаго для старту работ дастаткова, — чуем у адказ. — Таксама зараз заключаюцца дагаворы на пастаўку астатніх тукаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии