Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Товары - по скидкам

12.03.2015
У апошні дзень зімы ў рознічнай гандлёвай сетцы Беларусі прайшла акцыя «Адзіны дзень скідак». Наш раён не стаў выключэннем Так, 28 лютага пакупнікам прамтаварных магазінаў Капыльскага райспажыўтаварыства былі прадастаўлены скідкі на 15%. Гэта адбылося за кошт узгодненага зніжэння цаны арганізацыямі-вытворцамі і надбавак гандлёвымі арганізацыямі. IMG_5021 Магазіны нашага раёна ўжо традыцыйна прымаюць удзел у падобных акцыях. Напрыклад, да Дня абаронцаў Айчыны 21 лютага можна было набыць больш танна некаторыя рэчы для мужчын. А вось падчас «Адзінага дня скідак»  тавары  прамысловай  групы па зніжаных цэнах рэалізоўвалі ўнівермагі і іншыя гандлёвыя кропкі для ўсіх пакупнікоў. Як паведаміў першы намеснік старшыні праўлення рай-спажыўтаварыства Аляксандр Танко, выручка ў гэты дзень была амаль у дзесяць разоў вышэй, чым у папярэднія дні. Задавальненне такім мерапрыемствам выказалі як пакупнікі, так і работнікі гандлю. Святлана Вячаславаўна, жыхарка г. Капыля: — Вельмі добра, што праходзяць такія акцыі. Хоць і крыху, але кошт тавараў зніжаецца. Асабліва адчувальна, калі купляеш што-небудзь дарагое. Я ж сёння набыла шкарпэткі, падкоўдранік і яшчэ некаторыя рэчы. Валянціна Леанідаўна, жыхарка г. Капыля: — У гэты дзень можна набыць тое, што даўно нагледзеў. А для райспажыўтаварыства гэта магчымасць атрымаць грошы для закупкі новага тавару. Святлана Калініна, прадавец аддзела «Хозяюшка»: — Сёння ў нас вельмі шмат пакупнікоў, нават утварылася чарга. Вялікім попытам карыстаецца ўсё без выключэння: і посуд, і бытавая хімія, і шпалеры, і многае іншае. Выбар у нас таксама багаты, бо напярэдадні было паступленне тавараў. Таццяна Мукоід, загадчыца аддзела «Обувь»: — Гандаль у нас ідзе нядрэнна. У першую чаргу раскупляюцца панчошна-шкарпэтачныя вырабы, асенні абутак, а некаторыя набываюць і зімовы. Наталля Сінюк, прадавец магазіна «Строитель»: — Пакупнікоў даволі шмат на працягу ўсяго дня. Многія нашы наведвальнікі набываюць будаўнічыя матэрыялы, добрым попытам карыстаюцца тавары для веснавога сезона: грунт, угнаенні, сродкі аховы, інвентар і г. д. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей