Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

86

В этом году районная газета «Слава труду» отметит свой 85-летний юбилей

10.03.2015
На працягу гэтага часу раёнка распавядае аб дзейнасці органаў выканаўчай улады, мясцовага самакіравання, расказвае пра людзей працы, пра падзеі ў раёне, вобласці, краіне. Яна заваявала свой аўтарытэт і прызнанне ў некалькіх пакаленняў жыхароў рэгіёна, здолела стаць важнай крыніцай інфармацыі, спосабам асвятлення жыцця і надзённых праблем грамадства. Гэта своеасаблівы гістарычны летапіс Капыльшчыны. Сёння мы пачынаем знаёміць з падзеямі і людзьмі, пра якіх пісала раёнка ў мінулым стагоддзі, і тым самым прапануем нашым чытачам зрабіць своеасаблівы экскурс у мінулае. Тым больш, што нагода для гэтага цудоўная — Дзень жанчын. А менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва заўсёды знаходзіліся ў полі зроку журналістаў. Працаўніцы палёў і фермаў, настаўніцы і медыкі, цудоўныя маці і бабулі — пра вас пісала «Слава працы»… [caption id="attachment_39408" align="aligncenter" width="580"]59 Калектыў цэху гумавых вырабаў першым у прамкамбінаце заваяваў званне камуністычнага. Усе тут працуюць выдатна і асабліва Яўгення Санюковіч (злева) і Марыя Лопух[/caption] У 1965 годзе, у святочным нумары, прымеркаваным да Міжнароднага дня жанчын, у цэнтры ўвагі знаходзіліся самыя паважаныя, актыўныя, таленавітыя працаўніцы Капыльшчыны. У артыкуле Т. Сярэнка, намесніка старшыні Капыльскага райвыканкама, гаворыцца: «На Капыльшчыне працуе 921 настаўнік, 631 з іх — жанчыны. Далёка за межамі раёна вядома імя заслужанай настаўніцы школ БССР, дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенка. З 574 медыцынскіх работнікаў, якія стаяць на ахове здароўя працоўных раёна, 311 — жанчыны. Вялікім аўтарытэтам карыстаецца малады хірург-анколаг Святлана Мікалаеўна Тамашэўская. На ўсю рэспубліку славяцца свінаркі Героі Сацыялістычнай працы Ганна Гаўрылаўна Нікульская і Надзея Іванаўна Букатая. Добрымі дасягненнямі сустракаюць свята працаўніцы мясцовай прамысловасці. Сярод іх у першую чаргу хочацца адзначыць Яніну Сцяпанаўну Варанцову і Галіну Гаўрылаўну Валога з гумавага цэха». Сярод гераінь гэтага святочнага выпуску раёнкі Марыя Маліноўская — жыхарка в. Скабін. На той час у яе была вельмі, так бы мовіць, экзатычная прафесія — вадзіцель. Упершыню за руль аўтамабіля яна села ў 1939 го-дзе. З задавальненнем калясіла па дарогах Міншчыны. Любімы занятак перапыніла вайна, і жанчына пераехала з горада ў Скабін. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яна была брыгадзірам паляводчай брыгады, свінаркай, даяркай, а калі калгас «Рассвет» набыў грузавую аўтамашыну, праўленне сельгасарцелі даручыла яе Марыі. Ёсць на старонках газеты і расказ пра жанчыну, узнагаро-джаную ордэнам «Маці-гераіня». Марыя Сямёнаўна Кухарчык з в. Каменка шчыравала на той час у паляводчай брыгадзе, дзе паказвала прыклад у працы сваім таварышкам. А яшчэ  Марыя Сямёнаўна нарадзіла і выхавала 10 дзяцей. Малады заатэхнік Марыя Карповіч, якая ўзначальвала малочнатаварную ферму ў в. Выня (саўгас «Бабоўня»), не толькі адказны спецыяліст і добры, чулы чалавек. У свае 23 гады яна была вылучана кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. І як упэўнены аўтар публікацыі М. Паклонскі, старшыня рабочага камітэта саўгаса «Бабоўня», гэта дастойны кандыдат. «Жанчыны — гонар нашага прадпрыемства», —  сцвярджаў дырэктар масласырзавода Ш. М. Кацнельсон. 32 работніцы прадпрыемства з’яўляліся ўдарніцамі і членамі брыгад камуністычнай працы, 11 — членамі КПСС. Сярод лепшых кіраўнік назваў імёны памочніцы майстра сырцэха Н. І. Зяньковіч, апаратчыцы В. Л. Зарамбоўскай, майстра маслацэха Н. М. Ткачук, зменнага майстра сырцэха А. А. Насевіч і іншых працаўніц прадпрыемства. Усе яны ўносілі вялікі ўклад у паспяховае выкананне вытворчых заданняў. Гэта толькі некалькі сучасніц нашай раёнкі, якія старанна працавалі, на якіх раўняліся іх калегі, імёны якіх газетнымі радкамі навечна ўвайшлі ў летапіс роднай Капыльшчыны. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей